«БРЭСТБЫТХІМ»,
навукова-вытворчае аб’яднанне ў г. Брэст. Створана ў 1991 на базе Брэсцкага завода бытавой хіміі і бел.-польскага сумеснага прадпрыемства «Аўра». Уключае 12 прадпрыемстваў і фінансава-камерцыйных структур, у тл. бел.-герм. сумеснае прадпрыемства «Брэст-Аэразоль», бел.-амер. сумеснае прадпрыемства «Амрон», бел.-рас. сумеснае прадпрыемства «Бярэсце» (Тула), навук.-вытв. малое прадпрыемства «Віёла», вытв.-камерцыйнае «Ятвязь» (Мінск) і інш. Асн. прадукцыя (1995): тавары быт. хіміі і касметыка — усяго 50 найменняў.
т. 3, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)