БРАЯНКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (15.9.1914, г. Самара, Расія — 24.12.1976),
бел. віяланчэліст. Засл.арт. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941). У 1940—75 артыст аркестра Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі (у 1946—57 канцэртмайстар групы віяланчэляў), выконваў адказныя сола, выступаў у канцэртах.