БЕ́ЛАЕ,

вёска ў Беларусі, у Нястанавіцкім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 40 км на ПнЗ ад Лагойска, 83 км ад Мінска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы. 222 ж., 86 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. Сувязі.

т. 2, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)