БА́РДА
(Bārda) Фрыціс (25.1.1880, хутар Румаіняс, воласць Поціемс, Латвія — 13.3.1919),
латышскі паэт. Друкаваўся з 1902. У 1906—07 слухаў лекцыі ў Венскім ун-це. Захапляўся ідэаліст. філасофіяй Ф.Ніцшэ і інтуітывізмам А.Бергсана. Тэарэтычна-філас. погляды Барды выкладзены ў трактаце «Рамантызм як цэнтральная праблема светапогляду» (ч. 1—2, 1909—10). Рамант. дуалістычнае светаадчуванне выявілася ў зб-ках «Сын зямлі» (1911), «Песні і малітвы Дрэву Жыцця» (1923). Аўтар кнігі прозы «Vita somnium» (1923). У асобных творах — тонкі лірык, паэт прыроды і інтымных настрояў. На бел. мову яго творы пераклаў В.Зуёнак (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
І.Трэйманэ.
т. 2, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)