АСТРО́Г,
1) комплекс дрэваземляных умацаванняў
2) Ахоўная агароджа з вертыкальна (прамы астрог) ці коса (касы астрог) укапаных бярвёнаў, што засцерагала месца стаянкі войска.
3) Рухомая штурмавая вежа (астрожак), якой карысталіся ў час аблогі гарадоў.
4) Турма, абнесеная сцяной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)