АНТЭ́Й,
у грэчаскай міфалогіі волат, уладар Лівіі, сын Пасейдона і Геі. Быў непераможны, пакуль дакранаўся да зямлі, якая давала яму новыя сілы. Загінуў у паядынку з Гераклам, які адарваў Антэя ад зямлі і задушыў. Гэты сюжэт адлюстраваны на франтоне храма Геракла ў Фівах, у шматлікіх жывапісных творах Л.Кранаха Старэйшага, Г.Бальдунга (Грына), Я.Тынтарэта, Дж.Цьепала і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)