АНАМАРФАВА́ННЕ

(ад грэч. anamorphoō пераўтвараю) відарысаў, пераўтварэнне канфігурацыі відарыса аб’екта спец. аптычнымі сістэмамі або ўзаемным нахілам плоскасці прадмета і экрана. Анамарфаванне аптычнымі сістэмамі (напр., анамарфотнай насадкай) пашырана ў шырокаэкранным кінематографе для сціскання (пры здымцы) і расцягнення (пры праектаванні на экран) відарыса ў гарыз. напрамку. Анамарфаванне нахілам выкарыстоўваюць у фатаграфіі (для змяншэння перспектыўных скажэнняў),

у паліграфіі і інш.

т. 1, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)