АНІ́ШЧАНКА Вадзім Андрэевіч (н. 29.10.1938, Масква),

бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1997), праф. (2001). Скончыў БПІ (1961). З 1964 у Бел. н.-д. цеплаэнергет. ін-це, з 1982 у Бел. нац. тэхн. ун-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кантролю верагоднасці і павышэнні дакладнасці вымярэнняў у энергет. сістэмах.

Тв.:

Надежность измерительной информации в системах электроснабжения. Мн., 2000;

Надежность систем электроснабжения. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)