АНІМАТЫ́ЗМ

(ад лац. animatus адушаўлёны),

вера ў безасабовую адушаўлёнасць прыроды або асобных яе частак і з’яў; характэрная рыса першабытных рэлігій. Аніматызм адрозніваюць ад гілазаізму і анімізму, ад веры ў асабовых нематэрыяльных істот (духаў).

т. 1, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)