АЛЬЗІНІ́ЦА,
рака на Пн Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Ушача (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 270 км². Выцякае з воз. Жабінок, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. праз азёры Селішча і Матырына.
т. 1, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)