Алакуль, бяссцёкавае салёнае возера на У Казахстана, у паўпустыннай зоне. Пл. каля 2650 км². Глыб. да 54 м. Упадаюць рэкі Эмель, Жаманты, Урджар. Разам з мелкаводнымі азёрамі Уялы, Сасыкколь і Жаланашколь утварае Алакольскую азёрную сістэму з пл.бас. да 55 тыс.км².