АКТА́ЭДР (ад грэч. oktō восем + hedra грань, мяжа), адзін з 5 правільных мнагаграннікаў. Мае 8 трохвугольных граняў, 12 рэбраў і 6 вяршыняў, у кожнай з якіх збягаюцца па 4 рабры. Аб’ём актаэдра V = a3 2 3 ≈ 0,4714 a3 , дзе a — даўжыня рабра.
т. 1, с. 209
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)