АДБО́Р у біялогіі, працэс дыферэнцыраванага ўзнаўлення генатыпаў у папуляцыі; вядучы фактар эвалюцыі. Дзейнічае на фоне генатыпічнай зменлівасці. Адрозніваюць адбор у прыродзе — натуральны адбор і адбор, які праводзіцца чалавекам, — штучны адбор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)