АГЛАМЕРА́Т

(ад лац. agglomeratus далучаны, накоплены),

1) у геалогіі — рыхлыя скопішчы абломкаў горных парод няправільных контураў, вулканічных бомбаў і попелу, намнажэнні буйнаабломкавага матэрыялу асадкавага паходжання. Пры цэментацыі агламерату ўтвараюцца брэкчыі, туфы, туфабрэкчыі.

2) У металургіі — спечаныя ў кавалкі дробныя матэрыялы, пераважна рудныя канцэнтраты, дробназярністыя і пылападобныя руды і інш. Гл. Агламерацыя.

т. 1, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)