АБРАЗЕ́ВІЧ Іван Канстанцінавіч (н. 9.9.1953, в. Вяжышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. хормайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1977). З 1976 хормайстар хар. капэлы Дома культуры Упраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкома, у 1977 і з 1979 гал. хормайстар Нац. акад. нар. хору Беларусі імя Г.​Цітовіча. Кіраўнік праграм «Звонкія галасы Беларусі», «Палескае вяселле» і інш.

т. 18, кн. 1, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)