АІ́Р,
Азбін (франц. Aïr, Azbine), пласкагор’е на Пн Сахары, у Нігеры. Сярэдняя выш. 800—900 м, найб. — да 1900 м (патухлы вулкан). Складзена са стараж. гранітаў і маладых лаваў. У далінах уэдаў — акацыевае калючадрэўе, на схілах — апустыненая саванна, вяршыні — голыя пустыні.
т. 1, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)