цэнт назоўнік | мужчынскі род

Дробная манета ў ЗША і некаторых іншых краінах, роўная адной сотай грашовай адзінкі.

|| прыметнік: цэнтавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цэнт м. (монета) цент

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

цэнт 1, ‑а, М ‑нце, м.

Дробная манета ў ЗША, Канадзе, Нідэрландах і шэрагу іншых краін, роўная адной сотай грашовай адзінкі (долара, гульдэна). Нік хадзіў поблізу на пляжы, прымаў заказы, збіраў заробленыя цэнты. Лынькоў.

[Англ. cent.]

цэнт 2, ‑а, М ‑нце, м.

У акустыцы — адзінка частотнага інтэрвалу, роўная 1/1200 актавы.

[Ад лац. centum — сто.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цент (монета) цэнт, род. цэ́нта м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

cent1 [sent] n.

1. цэнт (0,01 долара)

2. : per cent працэ́нт, адсо́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

c. (пісьмовае скар. ад):

1. century стаго́ддзе

2. circa лацін. пры́кладна, прыблі́зна;

born c. 1830 нарадзі́ўся прыблі́зна ў 1830 го́дзе

3. cent цэнт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cent

[sent]

n.

1) цэнтm.

2) сто; со́тня f.

per cent — працэ́нт -а m.

ten per cent — дзе́сяць працэ́нтаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

penny

[ˈpeni]

n., pl. pennies or Brit. pence

1) (у Кана́дзе і ЗША) цэнт

2) (у Вялі́кай Брыта́ніі) пэнс

- pretty penny

- turn an honest penny

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)