футбол назоўнік | мужчынскі род

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прыметнік: футбольны.

  • Футбольнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

футбо́л спорт. футбо́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

футбо́л м. футбо́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

футбол, ‑а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка. Яны бягуць з ракеткамі на карты, Гуляюць у футбол і пішуць вершы. Грахоўскі. Люблю я ў футболе юнацкую сілу, Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.

[Англ. foot — нага і ball — мяч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ні-футбо́л м. ми́ни-футбо́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

мотабол назоўнік | мужчынскі род

Спартыўная камандная гульня; футбол на матацыклах.

|| прыметнік: мотабольны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

буцы назоўнік | жаночы род

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

футбаліст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які гуляе ў футбол.

|| жаночы род: футбалістка.

|| прыметнік: футбалісцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

soccer [ˈsɒkə] n. футбо́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

варатар назоўнік | мужчынскі род

Ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).

|| прыметнік: варатарскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)