фарбаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пакрываць або насычаць фарбай.

    • Ф. сцены.
  2. Пра нетрывала, няякасна або нядаўна афарбаваныя рэчы; пэцкаць (размоўнае).

|| закончанае трыванне: пафарбаваць, афарбаваць і выфарбаваць.

|| назоўнік: фарбаванне і пафарбоўка.

|| прыметнік: фарбавальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фарбава́ць несов. кра́сить, окра́шивать;

ф. штыке́тнік — кра́сить (окра́шивать) штаке́тник;

ф. валасы́ — кра́сить (окра́шивать) во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

фарбаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., каго-што.

1. Пакрываць, насычаць фарбай, падвяргаць афарбоўцы. Фарбаваць падлогу. Фарбаваць тканіны. ▪ Дзяўчаты ў камбінезонах і ў спяцоўках паспешліва і любоўна фарбавалі асвятляльныя мачты. Карпаў. [Хлопчык:] — Глянь, хто гэта туды [на дах] узлез? Што ён робіць? [Маці:] — Маляр. Дах фарбуе, каб не цёк. Гарбук. // Надаваць колер, афарбоўку. Фарбуе сонца ліст асіны, а ў сэрцы радасць і вясна. Дзень добры, родная краіна! Дзень добры, Беларусь мая! Машара. Чырвоная прозалаць захаду фарбавала не толькі край неба, але і ўсё наваколле ў мяккі ружовы колер прадвесня. Сабаленка.

2. Разм. Пэцкаць (пра нетрывала, недабраякасна афарбаваныя рэчы).

3. Падмалёўваць сабе вусны, бровы і пад. Тамара не разумее: навошта фарбаваць вусны? Ермаловіч. // Перафарбоўваць у іншы колер. Фарбаваць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вохрыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Фарбаваць, пакрываць вохрай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

прокра́шивать несов. фарбава́ць, малява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

сандаліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрываць, фарбаваць сандалам (у 2 знач.).

|| закончанае трыванне: насандаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зеляніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць зялёным; фарбаваць у зялёны колер.

|| закончанае трыванне: пазеляніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фа́брить несов., уст. (красить) фарбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

dye2 [daɪ] v. фарбава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сурміць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Даўней: фарбаваць сурмой.

  • С. бровы.

|| закончанае трыванне: насурміць.

|| зваротны стан: сурміцца.

|| закончанае трыванне: насурміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)