туалет назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзенне, убранне (пераважна жаночае).

    • Багаты т.
    • Дарожны т.
  2. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне).

    • Займацца туалетам.
  3. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, адзяваюцца і пад.

  4. Прыбіральня.

|| прыметнік: туалетны.

  • Туалетнае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

туале́т м.

1. род. туале́ту в разн. знач. туале́т;

2. род. туале́та в разн. знач. туале́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

туале́т м.

1. в разн. знач. туале́т, -ту м.;

2. (уборная) туале́т, -та м., прыбіра́льня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

туалет, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.

1. ‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. ▪ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.

2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. ▪ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.

3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.

4. ‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.

[Фр. toilette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туале́т ‘адзенне, убранне’, ‘прывядзенне ў надежны стан свайго выгляду’, ‘прадметы касметыкі, гігіены’, ‘столік з люстэркам’, ‘прыбіральня’ (ТСБМ), ‘убранне, уборы, строі’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. туалет у XVIII ст. з франц. toilette ‘акравак тканіны’, ‘ручнічок’ — памяншальнае ад toile ‘палатно’, якое з лац. tēla (< *tex‑la) < texere ‘ткаць’, ад якога таксама тэкстыль (гл.). Адсюль развіццё значэнняў: ‘тое, што зроблена з тканіны, палатна’ > ‘ручнічок на туалетным століку’ і г. д. (Голуб-Ліер, 483; Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 268; ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рызыкоўны прыметнік

  1. Звязаны з рызыкай, напоўнены рызыкай.

    • Р. крок.
    • Так рабіць рызыкоўна (у знач. выказнік:).
  2. пераноснае значэнне: Непрыстойны, двухсэнсоўны.

    • Р. туалет.
    • Рызыкоўныя прыпеўкі.

|| назоўнік: рызыкоўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

john [dʒɒn] n. infml прыбіра́льня, туале́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lavatory [ˈlævətri] n. fml прыбіра́льня, туале́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

toilet [ˈtɔɪlɪt] n.

1. прыбіра́льня, туале́т;

toilet articles прадме́ты туале́ту

2. dated туале́т, адзява́нне, прычэ́сванне і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lav [læv] n. BrE, infml прыбіра́льня, туале́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)