парада назоўнік | жаночы род

  1. Прапанова як дзейнічаць, рада.

    • Даць добрую параду каму-н.
    • Паслухацца парады таварыша.
  2. Сумеснае абмеркаванне чаго-н., кароткая нарада.

    • Сабрацца для парады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пара́да ж. сове́т м.;

звярну́цца да каго́е́будзь за пара́дай — обрати́ться к кому́-л. за сове́том

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

парада, ‑ы, ДМ ‑радзе, ж.

1. Прапанова як дзейнічаць, рада. Людзі з суседніх вёсак часамі ішлі да .. [настаўніка] за нарадай, чым вывесці вусень .. або якія гатункі садавіны лепей да чаго прышчэпліваць. Васілевіч. — Правей, дзеду, правей трымай, а то не ўцэліш! — дапамагаў Міколка сваімі парадамі. Лынькоў.

2. Сумеснае абмеркаванне чаго‑н., кароткая нарада. Ідучы дружнаю параю, [а. Мадэст і Нішкевіч] часамі прыпыняліся на вуліцы і рабілі кароткую параду, куды зайсці? Колас. І тады пастух Арцём аратых Склікаў разам для парады. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пара́да ’прапанова, як дзейнічаць, рада; сумеснае абмеркаванне чаго-небудзь, кароткая нарада’. З польск. porada ’тс’. Гл. яшчэ ра́да, ра́дзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павучанне назоўнік | ніякі род

Настаўленне, павучальная парада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

навучанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. вучыць.

  2. Парада, настаўленне павучальна-выхаваўчага характару (размоўнае).

    • Матчына н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

настаўленне назоўнік | ніякі род

  1. Павучанне, настойлівая парада.

    • Бацькоўскае н.
  2. Інструкцыя па якому-н. прадмету.

    • Воінскае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

указанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. указаць.

  2. Службовае распараджэнне, загад; настаўленне, парада, што і як трэба рабіць.

    • Метадычныя ўказанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

васьмітысячны прыметнік

  1. Ліч. парада. да восем тысяч.

  2. Цаной у восем тысяч рублёў.

  3. Які складаецца з васьмі тысяч адзінак.

    • В. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

парадны прыметнік

  1. Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў, святочны.

    • Парадная форма.
    • П. мундзір.
  2. Пра ўваход: пярэдні, галоўны.

    • Парадныя дзверы.
    • П. ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)