памідор назоўнік | мужчынскі род

Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама акруглы плод яе, звычайна чырвонага або жоўтага колеру.

|| прыметнік: памідорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

памідо́р м. помидо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

памідор, ‑а, м.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых з чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі да яды. Пасынкаваць памідоры.

2. Плод гэтай расліны. Быў канец жніўня, і на палях яшчэ цямнелі сланечнікі і чырванелі пераспелыя памідоры. Якімовіч.

[Ад іт. pomi d'oro — залатыя яблыкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памідо́р ’аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых з чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі для яды; плод гэтай расліны’ (ТСБМ, Кіс.), памідо́ра, памідо́рына ’плод памідора’ (Янк., Янк. 1). З рус. помидо́р(ы) ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73, 88), дзе запазычана з італ. мн. pomidʼoro < pomo dʼoro літар. ’залаты яблык’ (Фасмер, 3, 323).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

помидо́р памідо́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

распоўзлы прыметнік | размоўнае

Які страціў пэўныя абрысы, форму.

  • Р. памідор.

|| назоўнік: распоўзласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тамат назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і памідор.

  2. Паста, соўс з памідораў.

    • Рыба ў тамаце.

|| прыметнік: таматны.

  • Т. сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

tomato [təˈmɑ:təʊ] n. (pl. -es) памідо́р;

tomato juice тама́тны сок

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pomidor

м. памідор; тамат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Tomáte

f -, -n памідо́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)