Нех ’няхай’ (Сл. ПЗБ). Паланізм (< niech ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́хаць ’бегаць у пошуках спажывы’. Няясна; магчыма, звязана з Ахаць (яхыць) ’брахаць (пра сабаку, які праследуе здабычу)’, гл. Параўн. таксама нах‑нах! ’падзыўныя воклічы для сабакі’ (мсцісл., З нар. сл.), якое разглядаецца як фанетычнае перайманне голасу сабакі, што праследуе звера (Тура, Этнолингвистика текста. Семиотика малых форм фольклора, І. Тез. и предв. мат-лы к симп. М., 1988, 107); у такім выпадку змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар, параўн. ня‑ня ’тс’ (гл.), рус. нехнех ’словы, якімі падклікаюць сабак’.

Няха́ць, няхаіць ’адкладваць справу з-за гультайства ці нядбальства’ (Нас.), укр. нехати ’не рухаць’, нехаяти ’не дбаць; ігнараваць што-небудзь’, рус. нехати ’пакідаць, пушчаць’, польск. niechać ’дапускаць, дазваляць; не рухаць, пакідаць у спакоі, не звяртаць увагі’, чэш. nechati ’тс’, славац. nechať ’тс’, в.-луж. njechać, н.-луж. njechaś ’не цікавіцца, не мець жадання’, палаб. nechat ’пушчаць’, славен. nehati ’перастаць, пусціць’, серб.-харв. не xäjam ’не звяртаць увагі, не клапаціцца’, балг. нехая ’не турбавацца, не клапаціцца’. Прасл. *nechajati/*nechatiy утворанае ад *chajati/*chatiy этымалагічна не зусім яснага, параўн. Бязлай, 1, 190; Шустар-Шэўц, 13, 1010; Фасмер, 3, 70; Махэк₂, 394. Параўн. хаяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)