камды́ў, -ды́ва м., воен. (камандзі́р дыві́зіі, дывізіёна) комди́в (команди́р диви́зии, дивизио́на)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

камдыў, ‑дыва, м.

Камандзір дывізіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

комди́в воен.

1. (команди́р диви́зии) камды́ў, -ды́ва м. (камандзíр дывíзіі);

2. (команди́р дивизио́на) камды́ў, -ды́ва м. (камандзíр дывізіёна).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

манеўр, ‑а, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку. Кавалерыйскі атрад Жаўны.. павінен зрабіць абходны манеўр і зайсці ў тыл немцам. Шамякін.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго‑н. Таня зразумела нескладаны манеўр юнака: ён хацеў прабіцца без чаргі і заняць у вагоне месца на ўсю шумлівую кампанію. Даніленка.

3. толькі мн. (манеўры, ‑аў). Тэхнічныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых. — Ні дрэннае надвор’е, ні суровыя баявыя абставіны, — гаварыў камдыў, — не маглі зламаць волі і ўпартасці байцоў на манеўрах. Каваль.

4. толькі мн. (манеўры, ‑аў). Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях для састаўлення паяздоў.

[Фр. manoeuvre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)