з’ява назоўнік | жаночы род

  1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н., падзея, выпадак.

    • Фізічная з.
    • Прыродныя з’явы.
    • Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.
  2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

з’ява, ‑ы, ж.

1. Усякае праяўленне чаго‑н. у выглядзе змен, рэакцый і пад. Фізічная з’ява. Хімічныя з’явы. З’явы прыроды. ▪ Снежная маланка — з’ява досыць рэдкая, і ўбачыць яе ўдаецца далёка не кожнаму. Матрунёнак. // У філасофіі — знешняе выяўленне сутнасці, знешняя форма, у якой прадметы, працэсы рэчаіснасці выступаюць на паверхні.

2. Падзея, факт, выпадак. Яшчэ адна з’ява, што так глыбока запала ў душу Сяргея і так моцна ўскалыхнула яе, — гэта смерць камандзіра іх батарэі. Колас. // Пра што‑н. выдатнае, адметнае ў навуцы, культуры. Класіка на акадэмічнай беларускай сцэне — гэта ж з’ява. «ЛіМ».

3. Частка драматычнага твора — акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца. Першая з’ява другога акта.

•••

Бытавая з’ява — пра якую‑н. з’яву, якая стала штодзённай, звычайнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’я́ва ж.

1. в разн. знач. явле́ние ср.;

з’я́вы прыро́ды — явле́ния приро́ды;

з’я́вы грама́дскага жыцця́ — явле́ния обще́ственной жи́зни;

часо́вая з. — вре́менное явле́ние;

звыча́йная з. — обы́чное явле́ние;

дзе́я друга́я, з. пя́тая — де́йствие второ́е, явле́ние пя́тое;

2. (то, что можно представить себе) карти́на, о́браз м.;

у па́мяці як жывы́я ўста́лі з’я́вы няда́ўняга міну́лага — в па́мяти как живы́е вста́ли о́бразы (карти́ны) неда́внего про́шлого

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

З’я́ва ’падзея, факт’. Укр. зʼя́ва ’тс’, польск. zjawa ’здань’, рэдк. ’з’яўленне’, в.-луж. zjawз’ява’, славац. zjav ’тс’. Параўн. ц.-слав. изъꙗвити ’з’явіцца’, ст.-рус. изъявити ’выявіць, паказаць’, ’аб’явіць’. Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова зʼяўляццазʼявіцца (< jьz‑javiti sę). Значэнне замацавана ў бел. мове, верагодна, пад укр. уплывам у XX ст. У рус., польск. іншае афармленне таго ж кораня: явление, zjawiśko. Параўн. аб’ява. Гл. ява.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

occurrence [əˈkʌrəns] n. здарэ́нне, вы́падак; з’я́ва;

It’s a common enough occurrence. Гэта звычайная з’ява.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

неиссле́дованный недасле́даваны;

неиссле́дованное явле́ние недасле́даваная з’я́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

запазычанне назоўнік | ніякі род

Запазычаная з’ява, прадмет, слова.

  • Іншамоўныя запазычанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

звычайны прыметнік

Пастаянны, прывычны.

  • Звычайная з’ява.
  • З. працоўны дзень.

|| назоўнік: звычайнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ненармальнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. ненармальны.

  2. Ненармальная з’ява.

    • Ненармальнасці ў рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

паталагічны прыметнік

  1. гл. паталогія.

  2. Хваравіта-ненармальны, рэзка адхілены ад нормы (кніжнае).

    • Паталагічная з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)