венік назоўнік | мужчынскі род

Звязаны пучок галінак для падмятання падлогі, парання ў лазні.

  • Вязаць венікі.
  • Бярозавы в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ве́нік м. ве́ник;

сядзе́ць як мыш пад ~кам — сиде́ть, затаи́в дыха́ние, сиде́ть ни жив ни мёртв;

(по́мніць) да но́вых ~каўпогов. (по́мнить) до но́вых ве́ников

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

венік, ‑а, м.

Звязаны пучок галінак для паркі ў лазні, падмятання падлогі. Вязаць венікі. Бярозавы венік.

•••

Голы як стары венік гл. голы.

Помніць да новых венікаў гл. помніць.

Сядзець, як мыш пад венікам (як верабей у веніку) гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ніквенік’. Рус. ве́ник, укр. ві́ник ’тс’, чэш. věnik ’пучок, вязанка’; параўн. і ст.-рус., ст.-слав. вѣникъ. Слав. *věnikъ — утварэнне ад прасл. *věnъ ’вянок, сплеценае галлё і г. д.’ (рус. вен, польск. wian ’вянок’), якое адносіцца да *viti *vьi̯ǫ ’віць’ (і.-е. *u̯ei̯‑ ’тс’; гл. віць). Акрамя *venikъ, сюды належыць *věnъkъ ’вянок’, *věnьcь ’вянок, вянец’. Гл. Брандт, РФВ, 25, 217; Праабражэнскі, 1, 108; Фасмер, 1, 291.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́ник ве́нік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

дзяркач1 назоўнік | мужчынскі род

Сцёрты венік; галень.

  • Дзеркачамі дзеці мялі двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вышпурнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Выкінуць вон.

  • В. венік за дзверы.

|| незакончанае трыванне: вышнурваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

besom [ˈbi:zəm] n. ве́нік, мятла́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сашморгаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Шморгаючы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

    • С. лісце з галля.
  2. Сцерці частым шморганнем.

    • С. венік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

памяло назоўнік | ніякі род

Венік з яловых, сасновых галінак, надзеты на доўгую палку, для вымятання, абмятання чаго-н.

  • Вымятаць печ памялом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)