мі́німум,

1. ‑у, м. Найменшая колькасць. [Зыбін:] — Шлях наш правільны, я ўпэўнен. Трэба прастоі станкоў скараціць да мінімуму. Мележ.

2. ‑у, м. Сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой‑н. галіне. Кандыдацкі мінімум. Тэхнічны мінімум.

3. у знач. прысл. Сама менш; мінімальна. Як мінімум, трэба было разведаць, ці сапраўды фон Крубер спыніўся ў Сінілаве. Шахавец.

4. у знач. нязм. прым. (ужываецца пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны. Праграма-мінімум.

•••

Пражытачны мінімум — мінімальныя сродкі, неабходныя для існавання.

[Лац. minimum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

minimum [ˈmɪnɪməm] n. (pl. minima) мі́німум;

reduce smth. to a minimum даве́сці што-н. да мі́німуму;

at a minimum як мі́німум;

This will take 3 months at a minimum. Гэта зойме 3 месяцы як мінімум.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ма́ксімум, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго-н.; проціл. мінімум.

М. намаганняў.

2. у знач. прысл. Самае большае, не больш як.

Каштуе м. пяцьдзясят рублёў.

3. у знач. прым., нязм. Тое, што і максімальны (ужыв. пасля азначаемага слова).

Праграма-м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

míndestens adv са́ма ме́ней, мініма́льна, як мі́німум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zumíndest adv са́ма ме́ней, як найме́нш, мі́німум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

УНУ́ТРАНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ паверхні,

раздзел геаметрыі, які вывучае такія ўласцівасці паверхні і фігур на ёй, якія могуць быць атрыманы толькі пры дапамозе вымярэнняў на самой паверхні, без звароту да аб’ёмных вымярэнняў. Адлегласць паміж 2 пунктамі на паверхні вызначаецца як мінімум даўжынь крывых, што знаходзяцца на паверхні і злучаюць гэтыя пункты. Прыклады У.г.: планіметрыя — У.г. плоскасці, сферычная геаметрыя — У.г. сферы і інш. У.г. скрыўленай паверхні можна разглядаць як геаметрыю двухмернай скрыўленай прасторы. Развіццё паняцця скрыўленай прасторы прывяло да стварэння Г.Ф.Б.Рыманам т.зв. рыманавых прастор, якія адыгрываюць вял. ролю ў сучаснай фізіцы.

т. 16, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́ксімум, ‑у, м.

1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго‑н.; проціл. мінімум. Затраціць максімум энергіі.

2. у знач. прысл. Самае большае; не больш як. Засталося прайсці максімум пяць кіламетраў.

3. у знач. нязм. прым. (ставіцца пасля азначаемага слова). Тое, што і максімальны. Праграма-максімум.

[Лац. maximum — найбольшае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАПАРЦЫЯНА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА,

парадак вызначэння вынікаў галасавання, пры якім размеркаванне мандатаў паміж партыямі, што выставілі свае кандыдатуры ў прадстаўнічы орган, праводзіцца ў адпаведнасці з атрыманай імі колькасцю галасоў. Пры П.с.п. ствараюцца вял. выбарчыя акругі, у якіх кожная партыя выстаўляе свой спіс кандыдатаў, а выбаршчык падае голас за спіс адпаведнай партыі. Для вызначэння вынікаў галасавання ўстанаўліваецца мінімум галасоў, неабходных для атрымання аднаго дэпутацкага мандата. Размеркаванне мандатаў унутры спісу партыі ажыццяўляецца, як правіла, у адпаведнасці з тым парадкам, у якім кандыдаты размешчаны ў спісе. П.с.п. выкарыстоўваюць пры выбарах усяго парламента (Данія, Партугалія, Люксембург, Латвія) або толькі ніжняй палаты (Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Польшча, Бразілія), ці паловы саставу ніжняй палаты (ФРГ, Расія на выбарах 12.12.1993).

т. 13, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫ́ЎНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА паветра,

тэмпература паветра, якая перавышае біялагічны мінімум на працягу ўсяго перыяду вегетацыі якой-н. расліны або на працягу пэўнай фазы яе развіцця. Вызначае межы пашырэння кожнай расліннай культуры. Сумы актыўнай тэмпературы вышэй за 5, 10 і 15 °C звычайна выкарыстоўваюцца як агракліматычныя паказчыкі для вызначэння патрэб у цяпле большасці раслін і для ацэнкі тэрмічных рэсурсаў тэрыторыі. Перыяд з т-рамі вышэй за 10 °C забяспечвае актыўную вегетацыю большасці с.-г. культур умеранага пояса. На тэр. Беларусі сума т-р паветра вышэй за 10 °C паступова памяншаецца (у °C) з Пд і ПдЗ на ПнУ прыкладна ад 2600 да 2100, вышэй за 5 °C — ад 2900 на ПдЗ да 2400 на крайнім ПнУ, за 15 °C — прыкладна ад 1900 на ПдЗ да 1350 на ПнУ.

т. 1, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

niż, ~u

I м.

1. нізоўе; нізіна;

2. дэпрэсія; зона нізкага ціску;

niż barometryczny — бараметрычная дэпрэсія; бараметрычны мінімум; цыклон

II

чым; як;

lepiej późno niż nigdy — лепш позна, як (чым) ніколі;

jesteś starszy niż ja — ты старэйшы за мяне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)