які́-не́будзь, якая-небудзь, якое-небудзь; займ. неазначальны.

1. Той ці іншы, любы з падобных. [Зёлкін:] А хіба ў вас сакрэты якія-небудзь з Чарнавусам? Крапіва. Намеціўшы сабе якую-небудзь мэту, Булай не мог спыніцца на паўдарозе. Шыцік.

2. Не варты ўвагі; нязначны, нікчэмны. — Машына — гэта ж вам не які-небудзь аблезлы конь. Пальчэўскі.

3. Які набліжаецца да пэўнай колькасці, не перавышае пэўную колькасць. Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут. Да вёскі заставалася якіх-небудзь 2 кіламетры.

•••

Хоць які-небудзь — хоць бы самы нязначны, самы маленькі, самы дрэнны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлётны, -ая, -ае.

1. Які адлятае на новае месца; пералётны.

Адлётныя птушкі.

2. Перыяд, у які птушкі адлятаюць у вырай.

Набліжаецца а. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

impending

[ɪmˈpendɪŋ]

adj.

1) які́ набліжа́ецца, надыхо́дзіць

2) пагража́льны

3) наві́слы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

approaching [əˈprəʊtʃɪŋ] adj. які́ набліжаецца; надыхо́дзячы;

The approaching storm made us hurry. Блізкая навальніца прыспешвала нас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

coming​2 [ˈkʌmɪŋ] adj. бу́дучы, насту́пны, надыхо́дзячы, які́ набліжаецца;

in the coming month у насту́пным ме́сяцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

oncoming [ˈɒnkʌmɪŋ] adj.

1. які́ набліжаецца/прыбліжа́ецца/насо́ўваецца;

the oncoming traffic сустрэ́чны рух (пра транспарт)

2. бу́дучы; які́ мае быць/адбы́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напаўкашто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які набліжаецца па сваіх якасцях да каштоўных (пра камяні).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асімптаты́чны

(ад асімптота)

мат. які неабмежавана набліжаецца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

по́зні, -яя, -яе.

1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

П. вечар.

Позняя восень.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

П. прыход.

Сёлета вясна позняя.

Позняе раскаянне.

3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

Познія кветкі.

Познія гатункі яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

imminent

[ˈɪmɪnənt]

adj.

1) блі́зкі, надыхо́дзячы; які́ набліжа́ецца; няўхі́льны

2) наві́слы (пра небясьпе́ку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)