чарадзе́йны, -ая, -ае.

1. Які валодае магічнай, звышнатуральнай сілай.

Чарадзейнае зелле.

2. Які захапляе, чаруе.

Чарадзейная сіла слова.

|| наз. чарадзе́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаро́ўны, -ая, -ае.

1. Надзвычайна прыгожы; які зачароўвае, захапляе.

Чароўная дзяўчына.

Чароўная музыка.

2. Які мае адносіны да чараў (у 1 знач.); казачны, таемны.

Чароўная сіла.

Чароўная папараць-кветка.

|| наз. чаро́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціка́вы

1. (які захапляе) interessánt, ánregend, hínreißend, spánnend;

2. (забаўны) amüsánt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поглоща́ющий

1. прич. які́ (што) паглына́е; які́ (што) з’яда́е; які́ (што) пажыра́е; які́ (што) убіра́е; які́ (што) упіва́е; які́ (што) усмо́ктвае; які́ (што) адыма́е, які́ (што) адбіра́е; які́ (што) захапля́е; см. поглоща́ть;

2. прил., физ. паглына́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prepossessing

[,pri:pəˈzesɪŋ]

adj.

1) які́ захапля́е

2) сымпаты́чны, мі́лы, прые́мны, прыва́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ціка́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.

Цікавая кніга.

Ц. чалавек.

Цікавыя факты.

Цікава (прысл.) расказваць.

2. Тое, што і цікаўны.

Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.

3. Прыгожы (разм.).

Ён ужо немалады, але ц. мужчына.

|| наз. ціка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захва́тывающий

1. прич. які́ (што) захапля́е; см. захва́тывать​I 2;

2. прил., перен. захапля́ючы;

с захва́тывающим интере́сом з захапля́ючай ціка́васцю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарадзе́йны

1. (які валодае звышнатуральнай сілай) Záuber-; Wúnder-, záuberhaft;

чарадзе́йнае ца́рства Záuberreich n -(e)s, -e, Fé¦enreich n;

2. (які захапляе, чаруе) wúnderschön, záuberisch, záuberhaft;

чарадзе́йныя гу́кі záuberhafte Töne

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтрыго́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтрыгі (у 2 знач.). І ўсюды кожная рыска гэтага малюнка захапляе, хвалюе сама па сабе, з’яўляецца інтрыгоўнай і важнай у сюжэце. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які валодае магічнай, звышнатуральнай сілай. Чарадзейнае зелле. □ Вельмі шкада, што цуды бываюць толькі ў казках, што толькі з чарадзейнага рога ўсяго многа. Сяркоў.

2. Незвычайны па сіле ўплыву, уздзеяння; які захапляе, чаруе. [Міхась Чарот] мне неяк прызнаваўся, што гэтая жанчына мела над ім нейкую чарадзейную ўладу. Рамановіч. Слова ў літаратурным мастацкім творы — гэта чарадзейны знак. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)