Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зда́ча¹, -ы, ж.
1.гл. здаць.
2. Лішак грошай, яківяртаецца пры разліку; рэшта.
Атрымаць здачу.
З. з пяці тысяч рублёў.
◊
Даць здачыкаму (разм.) — адказаць ударам на ўдар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рээмігра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Чалавек, яківяртаецца на радзіму з эміграцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТЭЛЕПІ́НУС, Тэлепіну,
у старажытнай хецкай і хацкай рэлігіях і міфалогіях бог урадлівасці. Лічыўся сынам бога навальніцы Тару. Т. — гал. герой цыкла хецкіх і хацкіх міфаў пра бога, які знікае і вяртаецца. Знікненне Т. звязваецца з яго гневам: у гэты час настае -засуха, свойская жывёла перастае даваць патомства. Калі ўлагоджаны багіняй Камрусепай Т. вяртаецца, на зямлю зноў зыходзіць урадлівасць, а на жывёлу — плоднасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАДЫ́ЧНЫ ПЕРЫ́ЯД АБАРАЧЭ́ННЯ,
прамежак часу, за які цела Сонечнай сістэмы ў сваім руху вакол Сонца вяртаецца пры назіранні з Зямлі ў ранейшае становішча адносна Сонца. Роўны перыяду паўтарэння канфігурацыі планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
homing[ˈhəʊmɪŋ]adj.які́вяртаецца дамо́ў (звыч. пра птушак, жывёл і да т.п.);
a homing instinct інсты́нкт вярта́ння дамо́ў;
a homing pigeon пашто́вы го́луб
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЕРЫ́ЯД ВАГА́ННЯЎ,
найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл.Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІ — секунда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
працэс узнаўлення руху ўсяго авансаванага капіталу, які бясконца паўтараецца. Не супадае з кругаабаротам капіталу. Поўны абарот капіталу адбываецца толькі тады, калі ў грашовай форме вяртаецца авансаваная вартасць асноўнага капіталу і ён аднаўляе сваю матэрыяльную форму. Таму абарот капіталу ахоплівае некалькі кругаабаротаў капіталу. Час, на працягу якога авансаваны ў грашовай форме капітал вяртаецца ў той жа форме да прадпрымальніка, наз. часам абаротам капіталу. Адзінкай вымярэння абароту капіталу служыць год. Хуткасць абароту капіталу вызначаецца па формуле:
, дзе n — колькасць абаротаў, A — адзінка вымярэння, a — час абароту індывід. капіталу. Хуткасць абароту капіталу — паказчык жыццяздольнасці капіталу. На яе ўплываюць час вытв-сці і час абарачэння, а таксама суадносіны асн. і абаротнага капіталу ў авансаваным капітале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕТАПЛА́Н,
пілотны або беспілотны (аўтаматычны) лятальны апарат, які разганяецца бартавым ракетным рухавіком і ляціць за кошт набытай кінетычнай энергіі. Можа манеўраваць на арбіце, часова сыходзіць з яе і вяртаецца на зямлю. Скорасць да максімальных звышгукавых, вышыня палёту да 150 км. Выкарыстоўваўся для даследавання гіпергукавых палётаў, выпрабавання матэрыялаў, аэрадынамічных форм і інш. Р. (ракетапланёрам), называўся таксама пілотны апарат з ракетным рухавіком, які выкарыстоўваўся ў 1930-я г.; узлёт яго ажыццяўляўся з самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЫДЫ́Ў (ад лац. recidivus яківяртаецца) у медыцыне, вяртанне хваробы пасля перыяду рэмісіі. Узнікае пры няпоўным вылячэнні хваробы, што пры неспрыяльных умовах прыводзіць да аднаўлення яе клінічных праяў. Бывае пры некат. формах артрыту, рэўматызму, язвавай хваробе, пухлінах і інш. Для некат. хвароб узнікненне Р. адлюстравана ў назвах, напр., зваротны тыф, рэцыдывуючы параліч.