экстэр’е́р, -у, м.

Знешні выгляд, склад будынкаў, цела жывёл і інш.

|| прым. экстэр’е́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстэр’е́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. экстэр’е́р
Р. экстэр’е́ру
Д. экстэр’е́ру
В. экстэр’е́р
Т. экстэр’е́рам
М. экстэр’е́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экстэр’е́р, -ру м., спец. экстерье́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Экстэр’ер 11/426

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

экстэр’е́р, ‑у, м.

Знешні выгляд і склад цела жывёл. Пірат [сабака] рос не якім-небудзь дварняком, а на рэдкасць разумным англа-русам з выдатным экстэр’ерам. Карамазаў.

[Фр. extérieur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстэр’е́р

(фр. extérieur, ад лац. exterior = знешні)

знешні выгляд і склад цела жывёлы (параўн. інтэр’ер 3).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экстэр’ер

(фр. extérieur = знешні)

знешні выгляд і склад цела жывёлы (параўн. інтэр’ер 2).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ЭКСТЭР’Е́Р ЖЫВЁЛ,

знешні выгляд і склад цела жывёлы. Паказвае характар яе прадукцыйнасці, канстытуцыі і здароўя. Вызначаюць Э. на вока ці з дапамогай інструментаў (цыркуль, мерная стужка і інш.) па спец. шкалах, распрацаваных для кожнага віду і пароды жывёл. Асн. паказчыкі Э.: вышыня ў карку, вышыня ў крыжы, абхват, глыбіня і шырыня грудзей, даўжыня тулава і інш.

т. 18, кн. 1, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экстерье́р спец. экстэр’е́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІПАЛО́ГІЯ (ад грэч. hippos конь + ...логія),

навука пра коней. Вывучае анатомію, фізіялогію, біялогію размнажэння, пародаўтварэнне і інш. Творы па І. з’явіліся за некалькі стагоддзяў да н.э.; уключалі практычныя звесткі пра экстэр’ер, выездку і выкарыстанне коней. У далейшым комплекс біял., заатэхн. і вет. ведаў пра коней пашырыўся. На Беларусі з 19 ст. існавалі дзярж. конныя заводы і заводскія стайні, пазней узніклі племянныя станцыі і конегадоўчыя фермы, на якіх у наш час вядзецца племянная работа, выпрабаванне коней, павелічэнне іх пагалоўя і інш. Вядучая навук. ўстанова — Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Гл. таксама Конегадоўля.

т. 7, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)