ты́чыцца, ‑чыцца; незак., каго-чаго.

Мець адносіны, дачыненне да каго‑, чаго‑н. Гэта мяне не тычыцца. Гэта не тычыцца справы. □ Іра, нібы перапынак яе і не тычыўся, па-ранейшаму сядзела, падпёршы галаву далонню. Марціновіч. Шыковіч ішоў, збіраючыся перадаць расказ Яраша, асабліва тую частку, што тычылася Савіча. Сказаць, што жывая дачка доктара. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць 1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каса́тельно предлог с род. што даты́чыцца, што ты́чыцца, што да;

каса́тельно э́того де́ла я ничего́ не слыха́л што даты́чыцца (што ты́чыцца, што да) гэ́тай спра́вы, дык (то) я нічо́га не чуў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

regarding [rɪˈgɑ:dɪŋ] prep. адно́сна, што ты́чыцца, нако́нт (каго-н./чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

concerning [kənˈsɜ:nɪŋ] prep. fml адно́сна, што да, што (да)ты́чыцца;

concerning your letter… адно́сна/што да…/што даты́чыцца Ва́шага ліста́ …

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

concerning

[kənˈsɜ:rnɪŋ]

prep.

пра каго́-што, што да каго́-чаго́, у дачыне́ньні да каго́-чаго́

concerning me — што ты́чыцца мяне́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

in regard, with regard

у дачыне́ньні да каго́-чаго́, што ты́чыцца каго́-чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ШТЫ́РНЕР (Stimer) Макс [сапр. Шміт

(Schmidt) Каспар; 25.10.1806 г. Байройт, Германія — 26.6.1856], нямецкі філосаф-младагегельянец, тэарэтык анархізму. У кн. «Адзіны і яго ўласнасць» (1845) развіў суб’ектыўна-ідэаліст. версію младагегельянства (гл. Гегельянства) у антрапалогіі, этыцы і праве. Асн. яго ідэя ў тым, што сац. якасці чалавека — гэта нешта ўсеагульнае, а кожная эмпірычная асоба адзінкавая; таму ўсё, што тычыцца чалавека наогул, не адносіцца да канкрэтнага («адзінага») чалавека. Лічыў, што паняцці «чалавек», «права», «мараль» і да т.п. — гэта адчужаныя формы індывід. свядомасці («здані»),

таму асоба не можа прызнаваць ніякіх абавязацельных для сябе грамадскіх установак. У выніку прыйшоў да высновы, што першакрыніцы сапраўдных правоў і маралі — сіла і магутнасць канкрэтнай асобы, адной з форм рэалізацыі якой з’яўляецца прыватная ўласнасць. На яго думку, намаганні індывіда павінны накіроўвацца на пошук сваёй уласнай свабоды, а не свабоды для ўсіх, таму што за ўсімі сац. ўтварэннямі заўсёды хаваюцца эгаістычныя інтарэсы канкрэтных асоб.

А.​Б.​Савеня.

т. 17, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Betréff:

in dem ~ (G) адно́сна, нако́нт, што ты́чыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Строні ‘для, дзеля’ (Кал.), стро́нэ ‘наконт, дзеля’ (Сл. Брэс.), кстро́ні ‘збоку’ (калінк., З нар. сл.). Паланізм, зыходнымі маглі быць формы stronnie ‘маючы інтэрас, пажытак’, strony ‘што тычыцца’, ku stronie ‘на карысць’, што да strona ‘бок; карысць, пункт гледжання’ (Варш. сл.). Параўн. старана (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)