мнагале́тні, -яя, -яе (спец.).

Які жыве шмат гадоў (пра травы).

Мнагалетнія расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматгадо́вы, -ая, -ае.

Які жыве, існуе, працягваецца шмат гадоў.

Шматгадовыя травы.

Шматгадовая дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́лісты, -ая, -ае.

Які мае шмат шчылін, дзірак.

Шчылістыя дзверы.

|| наз. шчы́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматразо́вы, -ая, -ае.

Які паўтараецца ці паўтараўся шмат разоў.

Шматразовае рэха.

|| наз. шматразо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматсяме́йны, -ая, -ае.

Які мае вялікую сям’ю, шмат дзяцей.

Дапамога шматсямейным.

|| наз. шматсяме́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматпаку́тны, -ая, -ае (кніжн.).

Які перанёс шмат пакут, выпрабаванняў.

Ш. народ.

Шматпакутнае жыццё.

|| наз. шматпаку́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматскладо́вы, -ая, -ае.

Які ў сваёй будове мае некалькі, шмат складоў.

Шматскладовае слова.

|| наз. шматскладо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпатлі́вы, -ая, -ае.

1. Старанны, руплівы, дбайны.

К. супрацоўнік.

2. Які патрабуе шмат увагі, стараннасці, цярплівасці.

Карпатлівая праца.

|| наз. карпатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

víelgereist a які́ шмат аб’е́здзіў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цяні́сты, -ая, -ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны).

Цяністая вярба.

2. Такі, у якім шмат ценю.

Ц. сад.

|| наз. цяні́стасць, -і, ж.