1. Вялікае памяшканне для публічных сходаў, для заняткаў чым-н. і іншых мэт.
Актавая з.
Чытальная з.
2. Прасторны парадны пакой для прыёму гасцей.
|| прым.за́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
за́ла, ‑ы, ж. ізал, ‑а, м.
1. Вялікае памяшканне для мнагалюдных сходаў, якіх‑н. заняткаў і пад. Чытальнаязала. Канцэртная зала. Спартыўны зал.// Аб людзях, якія знаходзяцца ў гэтым памяшканні. [Генадзій:] Таленавітае выкананне выклікала бурную рэакцыю ўсяе залы.Крапіва.Зал не мог выгаварыцца і сціхнуць. Яго зачапілі за жывое.Пташнікаў.
2. Прасторны пакой у кватэры, прызначаны для прыёму гасцей, адпачынку. Прасторная і светлая зала была ўбрана чысценька, акуратна на мяшчанскі лад.Колас.
•••
Актавая зала — зала для ўрачыстых пасяджэнняў у навучальных і іншых установах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́ла
(ням. Saal)
1) вялікае памяшканне для публічных сходаў і іншых мэт (напр. актавая з., чытальная з.);
2) прасторны пакой у кватэры для прыёму гасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
чыта́льны, -ая, -ае.
Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі.
Чытальнаязала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
reading room[ˈri:dɪŋru:m]n.чыта́льнаяза́ла (у бібліятэцы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
чыта́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі. Чытальнаязала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lektorium
н.чытальнаязала
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Muséumn -s, -se¦en
1) му́зей
2) чыта́льнаяза́ла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«СТА́ЙКІ»,
алімпійскі спарт. комплекс за 12 км на ПдУ ад Мінска, паблізу магістралі Мінск — Магілёў. Засн. ў 1947, пабудаваны ў канцы 1960-х г. З 1970 гал. база падрыхтоўкі да чэмпіянатаў Еўропы, свету і Алімп. гульняў па розных відах спорту. Пл. 90 га. Комплекс уключае: 2 універсальныя залы-манежы (50×72 м, арх. П.Пугач, У.Машукоў; 54×36 м), 2-зальны гімнастычны комплекс, залы спецыялізаваныя для штангі з 12 памостамі, боксу з рынгам, трэнажорныя. павільён з трэніровачнымі прыстасаваннямі, 5 крытых 140-метровых бегавых дарожак з сінт. пакрыццём. На тэр. комплексу знаходзяцца 6 футбольных палёў, 5 тэнісных кортаў, 5 універсальных пляцовак, 5 валейбольных і 2 баскетбольныя пляцоўкі, 4 кругавыя 400-метровыя лёгкаатлетычныя дарожкі, вучэбныя гарадкі для скачкоў у вышыню і для кідання кап’я, вадасховішча. Функцыянуюць 8 гасцінічных карпусоў, медыка-рэабілітацыйны цэнтр, рэстаран, бары, буфеты, 2 кіназалы, канферэнц-зала, зала актыўнага адпачынку (більярд, настольны тэніс), б-ка, чытальнаязала. У «С.» арганізоўваюцца і праводзяцца спарт.-масавыя мерапрыемствы рэсп. і міжнар. узроўняў, семінары, сімпозіумы і інш.
Засн. ў 1940 як філіял Цэнтр.гіст. архіва БССР, у 1960 ператвораны ў Цэнтр.дзярж.гіст. архіў БССР у Гродне, з 1993 — Бел.дзярж.гіст. архіў, з 1995 — Нац.гіст. архіў, з 1996 сучасная назва. Размяшчаецца ў будынку — помніку архітэктуры канца 18 ст. На 1.1.2000 у архіве больш за 1200 фондаў, 408 тыс. спраў. Захоўвае пераважна дакументы ўстаноў б. Гродзенскай губ. і Вілейскага, Дзісенскага, Лідскага, Ашмянскага пав. Віленскай губ.Рас. імперыі за 19 — пач. 20 ст.; у асобных фондах — дакументы 16—18 ст. Матэрыялы адлюстроўваюць грамадска-паліт. жыццё б. Гродзенскай губ., гісторыю нац.-вызв., рэв.-дэмакр. руху, маюць звесткі пра колькасць і склад насельніцтва, адм.-тэр. падзел, прававы стан саслоўяў, жыццё і дзейнасць вядомых прадстаўнікоў грамадска-паліт. руху, навукі, культуры (Т.Касцюшкі, П.Багрыма, Э.Ажэшкі і інш.), падзеі вайны 1812. Ёсць дакументы пра паўстанне 1863—64, дзейнасць К.Каліноўскага і яго паплечнікаў, сял. рэформу 1861, сталыпінскую агр. рэформу, дзейнасць паліт. партый і прафсаюзаў, устаноў эканомікі, гаспадаркі, нар. адукацыі, аховы здароўя. Захоўваюцца фонды органаў саслоўнага самакіравання, фінансава-падатковых устаноў, рэліг. канфесій, родавыя фонды Быхаўцаў і Слізняў. Аддзелы: забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў; уліку дакументаў, інфарм.-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій; выкарыстання і публікацыі дакументаў; лабараторыя забеспячэння захаванасці і мікрафільмавання дакументаў. Працуюць б-ка (каля 11 тыс. кніг і брашур, 5 тыс.перыяд. выданняў), чытальнаязала.
К.П.Батракова.
Будынак Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне.