ста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пункт, месца прыпынку цягнікоў і іншых транспартных сродкаў.

Чыгуначная с.

С. метро.

2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.

Праехалі яшчэ дзве станцыі.

3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.

Тэлефонная с.

Санітарная с.

Паштовая с.

4. Перасоўная лабараторыя.

Касмічная с.

Аўтаматычная с.

|| прым. станцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́нцыя, ‑і, ж.

1. Месца прыпынку паяздоў і іншых транспартных сродкаў, якія курсіруюць па пэўнаму маршруту. Чыгуначная станцыя. □ Кажуць, станцыяй хутка паўстанак той стане — Значыць, стрэнецца шчасце маё і яе. Бачыла. На станцыях .. [Гарышны] выскокваў з вагона ўзяць бутэльку піва. Ракітны. // Будынак на прыпынках, спецыяльна абсталяваны для пасажыраў. Уперадзе, з-за ўзгорка, выпаўзалі чырвоныя камяніцы станцыі. Мележ. // Адлегласць паміж двума такімі прыпынкамі. Яшчэ дзве станцыі засталося ехаць.

2. Спецыяльная ўстанова, якая абслугоўвае ў якіх‑н. адносінах насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі. Санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Лодачная станцыя. Тэлефонная станцыя. □ Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку ад ствалоў была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы. Кулакоўскі. // Група навуковых супрацоўнікаў, якія вядуць даследчую работу па спецыяльнай праграме. Дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс». Селекцыйная станцыя.

3. Спец. Серыя гідралагічных, метэаралагічных і пад. назіранняў, атрыманых на моры, на пэўнай тэрыторыі зямной паверхні. Глыбакаводныя станцыі. Магнітныя станцыі.

•••

Гідраметрычная станцыя — пункт на рацэ для вымярэння вышыні ўзроўню вады, хуткасці цячэння, расходу вады і пад.

Касмічная станцыя — штучны спадарожнік Зямлі, на якім можа жыць і працаваць зменны экіпаж касманаўтаў.

Сартавальная станцыя — чыгуначная станцыя, асноўнае прызначэнне якой — фарміраваць і расфарміроўваць чыгуначныя саставы.

[Ад лац. stantia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чыгуначная станцыя 9/365; 11/238—239

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ста́нцыя ж.

1. Statión f -, -en, Báhnhof m -(e)s, -höfe;

чыгу́начная ста́нцыя Báhnhof m, Éisenbahnstation f;

вузлава́я ста́нцыя Knótenpunkt m -(e)s, -e, Kréuzungsbahnhof m;

ста́нцыя адпраўле́ння Ábgangsbahnhof m, Versándstation f;

ста́нцыя прызначэ́ння Bestímmungsbahnhof m, Zíelbahnhof m;

тава́рная ста́нцыя Güterbahnhof m;

сартава́льная ста́нцыя Rangíerbahnhof [rãʒi:r-] m;

тупіко́вая ста́нцыя Kópfbahnhof m;

пасажы́рская ста́нцыя Persónenbahnhof m;

пераса́дачная ста́нцыя Úmsteigebahnhof m, Übergangsbahnhof m;

ста́нцыя метро́ Ú-Bahnhof m, Métrostation f;

насту́пная ста́нцыя … (аб’ява ў транспарце) nächster Halt …;

2. (установа) Statión f, Amt n -(e)s, Ämter, Stélle f -, -n;

тэлефо́нная ста́нцыя Férnsprechamt n, Férnsprechvermittlungsstelle f;

электры́чная ста́нцыя Kraftwerk n -(e)s, -e, Elektrizitätwerk n;

метэаралагі́чная ста́нцыя Wétterwarte f -, -n, Wétterdienststelle f;

до́следная ста́нцыя с.-г. Versúchsstation f;

аўтазапра́вачная ста́нцыя Tánkstelle f;

бензазапра́вачная ста́нцыя Zápfstelle f, Tánkstelle f;

водаачышча́льная ста́нцыя Kläranlage f -, -n;

воданапо́рная ста́нцыя Wásserwerk n;

сейсмі́чная ста́нцыя Érdbebenwarte f -, -n;

радыёлакацы́йная ста́нцыя Radárstation f;

3. геал., геагр. (пункт стаянкі) Stándpunkt m -(e)s, -e;

4. касм.:

касмі́чная ста́нцыя Wéltraumstation f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЧЫГУ́НАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,

асноўнае эксплуатацыйнае прадпрыемства чыгуначнага транспарту, што ажыццяўляе прыём, адпраўленне, фарміраванне і расфарміраванне цягнікоў, абслугоўванне пасажыраў, прыём і выдачу грузаў; лінейнае падраздзяленне чыгункі. Да асн. збудаванняў і ўстройстваў Ч.с. адносяцца: станцыйныя пуці, чыгуначныя вакзалы і службова-тэхн. будынкі; платформы (пасажырскія і грузавыя, у т. л. апарэлі), склады, пагрузачна-разгрузачныя пляцоўкі і сродкі механізацыі работ (напр., краны розных тыпаў, аўтакары і электракары), пешаходныя масткі і тунэлі; прыстасаванні для тэхн. абслугоўвання лакаматываў і вагонаў (на буйных станцыях — лакаматыўныя і вагонныя дэпо); устройствы станцыйнай чыгуначнай сігналізацыі, блакіроўкі і сувязі (гл. таксама Аўтаблакіроўка). Паводле характару работы Ч.с. падзяляюцца на прамежкавыя, участковыя, сартавальныя, грузавыя і пасажырскія. Ч.с., размешчаныя на перасячэнні, злучэнні 2 ці больш чыг. ліній, утвараюць чыгуначны вузел. Паводле аб’ёму і складанасці работы адрозніваюць пазакласныя (з вял. аб’ёмам работы і высокім узроўнем тэхн. аснашчэння) і Ч.с. 1—5-га класаў. Назвы Ч.с. і схему іх размяшчэння на бел. чыгунцы гл. пры арт. Беларуская чыгунка.

І.​А.​Елавы.

Чыгуначная станцыя Мінск-Пасажырскі.

т. 17, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

terminus [ˈtɜ:mɪnəs] n. (pl. termini) канцава́я ста́нцыя (аўтобусная або чыгуначная)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўста́нак Невялікая чыгуначная станцыя (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Паўста́нак ’невялікая чыгуначная станцыя’ (ТСБМ, Касп.). З рус. полустанок, якое з полустанция ’дадатковая станцыя чыгункі без правоў сапраўднай станцыі’ і аформілася пад уплывам слова стан (а магчыма, і польск. przystanek kolejowy).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́нция в разн. знач. ста́нцыя, -цыі ж.;

железнодоро́жная ста́нция чыгу́начная ста́нцыя;

телефо́нная ста́нция тэлефо́нная ста́нцыя;

метеорологи́ческая ста́нция метэаралагі́чная ста́нцыя;

това́рная ста́нция тава́рная ста́нцыя;

электри́ческая ста́нция электры́чная ста́нцыя;

селекцио́нная ста́нция селекцы́йная ста́нцыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

depot [ˈdepəʊ] n.

1. дэпо́; аўтаба́за

2. склад

3. AmE ста́нцыя (чыгуначная, аўтобусная)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)