цэль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок; мішэнь.

Страляць у ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́ль

‘мішэнь’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. цэ́ль цэ́лі
Р. цэ́лі цэ́лей
цэ́ляў
Д. цэ́лі цэ́лям
В. цэ́ль цэ́лі
Т. цэ́ллю цэ́лямі
М. цэ́лі цэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цэль, ‑і, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.

•••

Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІШЭ́НЬ (ад тур. nişan знак),

штучная цэль, якая імітуе адну, некалькі або ўсе найб. характэрныя прыкметы рэальнай цэлі (памеры, форму, колер, спосаб і хуткасць перамяшчэння, манеўр і інш.) і выкарыстоўваецца для трэніровак у стральбе. Ужываюцца таксама макеты ваен. тэхнікі і яе сапраўдныя ўзоры. Паводле прызначэння адрозніваюць М. вучэбныя, выпрабавальныя, спарт. і інш., па форме — плоскія і аб’ёмныя, паводле характару імітацыі — рухомыя, нерухомыя і якія паяўляюцца і знікаюць. М. падраздзяляюцца на балістычныя, паветраныя, марскія, наземныя і інш.

У.​І.​Ірынюк.

т. 10, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэль ж. Ziel n -(e)s, -e; Zíelscheibe f -, -n (мішэнь);

патра́піць у цэль das Ziel tréffen*; перан. ins Schwárze tréffen*;

не патра́піць у цэль das Ziel verféhlen, féhlschießen* аддз. vi; перан. féhlschlagen* аддз. vi, ins Léere schíeßen*;

рухо́мая цэль вайск. bewégliches Ziel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цэль

(ням. Ziel)

месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок (параўн. мішэнь 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схі́біць, -блю́, -бі́ш, -бі́ць; зак. (разм.).

1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца.

Не с. бы, а трапіць у мішэнь.

2. перан. Памыліцца.

Схібіў я, што не ўзяўся за гэту працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., у каго-што.

1. Старацца папасці ў цэль.

Ц. снежкай у сябра.

2. Пападаць, трапляць.

Кулі метка цалялі ў мішэнь.

3. перан. Мець намер заняць якое-н. месца, пасаду (разм.).

Ц. у начальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

target​1 [ˈtɑ:gɪt] n.

1. мішэ́нь, цэль;

off the target мі́ма цэ́лі;

the target of jokes мішэ́нь для кпі́наў

2. мэ́та;

a target figure/date пла́навая лі́чба/да́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)