Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цур, выкл. (разм.).
Вокліч, якім што-н. забараняецца або патрабуецца выканаць якую-н. умову (звычайна ў дзіцячых гульнях).
Цур я першы!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цурмежд., разг. чур
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чурмежд., разг.цур.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цур, выкл.
Разм. Вокліч, якім што‑н. забараняецца або патрабуецца выконваць які‑н. угавор, умову (звычайна ў гульнях). — Толькі, цур, угавор: калі захачу ісці дадому — не затрымліваць мяне! — папрасіў .. [Грушэўскі] наіўна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абнацу́рыць ’абазначыць, адзначыць’, абнацурэнне (Шпіл.) да цур, чур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАБАПАЛАСА́Р, Набу-аплаў-цур,
заснавальнік Новававілонскага царства і дынастыі халдзейскіх цароў; правіў у 626—605 да н.э. Напачатку асірыйскі палкаводзец, потым намеснік Вавілоніі. У 626 да н.э. ўзначаліў паўстанне вавіланян супраць Асірыі (пад яе ўладай Вавілонія была з 729 да н.э.). Захапіў Вавілон (626), Урук (620), Ніпур (615). З 614 у саюзе з мідыйскім царом Кіяксарам вёў вайну супраць Асірыі, якая завяршылася падзеннем Ніневіі (612), разгромам асірыйскіх войск і іх егіп. саюзнікаў у бітве каля Кархемыша (605). Атрымаў у валоданне паўд.ч. Асірыі.