цо́тны, -ая, -ае.

Лік, які пры дзяленні на два не мае астатку; кратны двум.

|| наз. цо́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цо́тны чётный;

ц. лік — чётное число́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лік I (род. лі́ку) м.

1. мат., лингв. число́ ср.;

цэ́лы л. — це́лое число́;

дро́бавы л. — дро́бное число́;

цо́тны л. — чётное число́;

найме́ншы л. — имено́ванное число́;

кра́тны л. — кра́тное число́;

рацыяна́льны л. — рациона́льное число́;

пастая́нны л. — постоя́нное число́;

невядо́мы л. — неизве́стное число́;

про́сты л. — просто́е число́;

тэ́орыя лі́каў — тео́рия чи́сел;

адзіно́чны л. — еди́нственное число́;

мно́жны л. — мно́жественное число́;

па́рны л. — дво́йственное число́;

2. (количество) число́ ср.;

з іх лі́ку — из их числа́;

у тым лі́ку — в том числе́;

3. (результат игры, выражаемый в числах) счёт;

футбо́льнае спабо́рніцтва ско́нчылася з лі́кам 2:1 — футбо́льное состяза́ние око́нчилось со счётом 2:1;

4. (действие) счёт;

◊ без лі́ку — без счёту, без числа́;

лі́ку няма́ — счёту нет;

губля́ць л. — теря́ть счёт;

ро́ўны л. — ро́вный счёт;

у л. — (чаго) в счёт (чего);

размачы́ць л. — спорт., разг. размочи́ть счёт

лік II (род. лі́ку) м., церк. лик

лік III (род. лі́ка) м., мор. лик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які пры дзяленні на два не мае астатку; проціл. няцотны. Цотны лік. □ Лукаш успомніў, што па цотных днях, а сёння якраз было дваццаць чацвёртае ліпеня, прыходзіў цягнік з боку Вільнюса. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́тны матэм. geráde;

цо́тны лік geráde Zahl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чётный цо́тны;

чётное число́ цо́тны лік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГО́ЛЬДБАХА ПРАБЛЕ́МА,

праблема тэорыі лікаў, паводле якой кожны цотны лік, большы за 4, можна запісаць у выглядзе сумы двух простых лікаў (бінарная Гольдбаха праблема), а няцотны лік, большы за 5, — у выглядзе сумы трох простых лікаў (тэрнарная Гольдбаха праблема). Выказана акад. Пецярбургскай АН К.​Гольдбахам (1742). У 1930 Л.​Г.​Шнірэльман даказаў тэарэму, што любы цэлы лік ёсць сума абмежаванай колькасці простых лікаў. Тэрнарную Гольдбаха праблему даказаў у 1937 І.М.Вінаградаў; бінарная Гольдбаха праблема не даказана.

В.​І.​Бернік.

т. 5, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ЗЕ-ГАЗ,

квантавы газ часціц (ці квазічасціц) з нулявым або цэлалікавым спінам (базонаў). Падпарадкоўваецца Бозе—Эйнштэйна статыстыцы. Да Бозе-газаў адносяцца аднаатамныя газы з атамамі, якія маюць цотны лік нуклонаў (напр., гелій ​4He), газы фатонаў і некаторых квазічасціц (напр., фанонаў).

т. 3, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што і з інф. У думках вырашыць зрабіць што-н.

З. важную справу.

Задумала ехаць заўтра ў Полацк.

2. што. У думках выбраць, вызначыць што-н.

З. цотны лік.

|| незак. заду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. таксама з інф. У думках вырашыць зрабіць што‑н. Задумаць важную справу. □ Задумала маці летам курыную гаспадарку развесці і купіла недзе тры курыцы і пеўня. Лынькоў.

2. У думках выбраць, вызначыць што‑н. Задумаць цотны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)