fotograf

м. фатограф

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фотарэпарцёр, ‑а, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам. Фотарэпарцёры паспелі шчоўкнуць сваімі апаратамі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fotografik

м. фатограф (прафесійны)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Photográph, Fotográph

m -en, -en фато́граф

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

фотакарэспандэнт, ‑а, М ‑пце, м.

Фатограф, які робіць здымкі для якога‑н. перыядычнага выдання. Рэпарцёры, парывісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купкі і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень. Васілёнак. [Бацька:] — Зараз мы выпусцім страуса Эму і бегемота Рану, каб таварыш фотакарэспандэнт зняў іх. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...граф, ‑а, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: а) які займаецца апісаннем прадмета, паказанага ў першай частцы, напрыклад: бібліёграф, этнограф; б) які займаецца графічным узнаўленнем з дапамогай сродкаў, паказаных у першай частцы, напрыклад: пітограф, фатограф; в) які запісвае тое, што паказана ў першай частцы (пра апараты і інш.), напрыклад: сейсмограф, фанограф.

[Ад грэч. graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэадаліт, ‑а, М ‑ліце, м.

Геадэзічны інструмент, які выкарыстоўваецца для вымярэння на мясцовасці гарызантальных і вертыкальных вуглоў. Перастаўляючы тэадаліт з месца на месца, .. [Васіль], як фатограф, нагінаўся над сваім апаратам, глядзеў у манакуляр, нешта запісваў у свой блакнот. Дуброўскі. Дзялілі на дваіх Салдацкі хлеб, З тэадалітам і сталёвай лентай Вымерваючы казахстанскі стэп. Аўрамчык. / у вобразным ужыв. Першую сцежку прасеклі, І па імшарах пакрочыў З намі, як чапля балотная, Тэадаліт. Танк.

[Грэч. theaomai — разглядаю і dilochos — доўгі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

keen [ki:n] adj.

1. BrE заўзя́ты;

a keen photographer заўзя́ты фато́граф;

be keen on smth./smb. захапля́цца чым-н./кім-н.;

be keen to do smth. ве́льмі жада́ць зрабі́ць што-н.

2. разу́мны; дасці́пны; прані́клівы

3. во́стры;

keen sight во́стры зрок;

keen hearing то́нкі слых

4. мо́цны; інтэнсі́ўны;

keen competition мо́цная канкурэ́нцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ама́тар м.

1. (да чаго, чаго) люби́тель (чего);

а. прыго́д — люби́тель приключе́ний;

а. му́зыкі — люби́тель му́зыки;

2. (с инф.) (имеющий пристрастие) люби́тель, охо́тник;

а. пагуля́ць — люби́тель (охо́тник) погуля́ть;

3. (дилетант) люби́тель;

фато́граф-а. — фото́граф-люби́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

прожылак, ‑лка, м.

1. Вузкая палоска чаго‑н., вузкі прамежкавы слой (у камені, дрэве і пад.). Мармуровыя прожылкі. ▪ Па чырванаватаму прожылку прыгнутай травінкі мурашка цягне ў дзесяць разоў большае за сябе яйцо. Кулакоўскі.

2. Жылка, якая свіціцца праз скуру. — Ну, што ж, — стары фатограф падаў сухенькую з сінімі прожылкамі руку. — Вельмі рады з вамі сустрэцца. Мехаў.

3. Адгалінаванне ніткападобнага патаўшчэння на лістах і кветках раслін. На алешніку лісце ўжо вялікае, але ліпкае, з чырванаватымі прожылкамі. Кулакоўскі.

4. Спец. Вузкая трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, адгалінаванне жылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)