фарбава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рэчыва, якое выкарыстоўваецца для фарбавання.

Натуральныя фарбавальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарбава́льнік, ‑а, м.

Рэчыва, якое выкарыстоўваецца для фарбавання. Арганічныя фарбавальнікі. Штучныя фарбавальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Färbemittel n -s, - фарбава́льнае рэ́чыва, фарбава́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пігме́нт, -у, М -нце, м. (спец.).

1. Рэчыва ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якое надае афарбоўку скуры, валасам, кветкам і лісцю.

2. Хімічны парашковы фарбавальнік.

|| прым. пігме́нтны, -ая, -ае і пігме́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Färbungsmittel n -s, - хім. фарбава́льнае рэ́чыва; фарбава́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кра́сящий

1. прич. які́ (што) фарбу́е (малю́е);

2. прил. фарбава́льны;

кра́сящее вещество́ хим. фарбава́льнае рэ́чыва, фарбава́льнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕТЫЛЕ́НАВЫ СІ́НІ, метыленавая сінь, метыленавы блакітны,

вытворнае фенатыязіну, найважнейшы тыязінавы фарбавальнік. Крышт. рэчыва цёмна-зялёнага колеру з бронзавым бляскам. Раствараецца ў вадзе (растворы маюць цёмна-сіні колер), этаноле. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі паперы, вырабу каляровых алоўкаў, паліграф. фарбаў, у мікрабіялогіі (для афарбоўкі прэпаратаў), аналіт. хіміі як акісляльна-аднаўляльны індыкатар (акісленая форма сіняга колеру, адноўленая — бясколерная), у медыцыне як антысептык (напр., пры апёках) і антыдот пры атручэнні цыянідамі, чадным газам, серавадародам.

т. 10, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dye

[daɪ]

1.

n.

фа́рба f.; фарбава́льнік -а m. (рэ́чыва)

2.

v.t.

фарбава́ць

3.

v.i.

фарбава́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

barwnik, ~u

м. фарбавальнік; фарбавальнае рэчыва;

~i spożywcze — харчовыя фарбавальнікі;

~i roślinne — натуральныя фарбавальнікі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

метыленбла́у

(ад метылен + ням. blau = сіні)

арганічнае рэчыва, фарбавальнік, які выкарыстоўваецца таксама ў медыцыне як антысептычны сродак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)