тэмпература раўнаважнага пераходу крышт. (цвёрдага) цела ў вадкі стан (плаўленне) пры пастаянным знешнім ціску. Абазначаецца Тпл або tпл; у даведніках звычайна прыводзяцца Т.п. пры нармальным знешнім ціску (101 325 Па).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
эўтэ́ктыка
(ад гр. eutektos = легкаплаўкі)
сумесь двух або некалькіх рэчываў у такіх суадносінах, пры якіх тэмператураплаўлення яе ніжэйшая, чым тэмператураплаўлення сумесі гэтых самых рэчываў у іншых суадносінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЛАЎЛЕ́ННЕ,
пераход рэчыва з цвёрдага агрэгатнага стану ў вадкі (гл.Агрэгатныя станы рэчыва); адзін з фазавых пераходаў 1-га роду. Працэс П. адыгрывае важную ролю ў прыродзе (напр., П. лёду і снегу на паверхні Зямлі, мінералаў у яе нетрах) і ў тэхніцы (гл.Плаўка).
П. крышталічных цел адбываецца пры нязменнай т-ры (гл.Тэмператураплаўлення) незалежна ад колькасці падведзенай цеплаты і характарызуецца цеплатой плаўлення. Залежнасць т-ры П. ад знешняга ціску выражаецца Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненнем. Пры П. ўдзельны аб’ём цела звычайна павялічваецца і т-ра П. расце з ростам ціску (за выключэннем, напр., лёду, вісмуту, галію, шчыльнасць якіх пры П. памяншаецца). Аморфныя целы не маюць пэўнай т-ры П. і пераходзяць у вадкі стан паступова ў некат. дыяпазоне т-р.