а́рка, -і, ДМ а́рцы, мн. -і, а́рак, ж.

1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі і пад.

2. Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.

Трыумфальная а.

|| прым. а́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́рка архит. а́рка, -кі ж.;

триумфа́льная а́рка трыумфа́льная а́рка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́рка, ‑і, ДМ арцы; Р мн. арак; ж.

1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёту паміж дзвюма апорамі слупамі, устоямі моста і інш. Ля ўзбярэжжа.. [Нэля] міжвольна павярнулася ў бок чыгункі і ўбачыла сталёвыя аркі моста, што навіслі над ракою. Лупсякоў.

2. Дэкаратыўнае збудаванне ў выглядзе варот, з праездамі, завершанымі скляпеннем. Трыумфальная арка.

[Іт. arco ад лац. arcus — дуга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́рка архіт. ж. Bógen m -(e)s, -bögen;

трыумфа́льная а́рка Triúmphbogen m, Síegestor n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Арка трыумфальная (арх.) 1/431, 475; 7/138; 8/294, 514

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

А́РКА ТРЫУМФА́ЛЬНАЯ, трыумфальная брама,

пастаяннае або часовае манументальнае афармленне праезду (звычайна арачнае) або збудаванне ў гонар ваеннай перамогі, гістарычнай падзеі ці асобы. Брамы з адным ці трыма арачнымі пралётамі звычайна маюць насычаны арх.-пластычны дэкор: аздоблены скульптурай, памятнымі надпісамі. Узніклі ў Стараж. Рыме, дзе прызначаліся для цырымоніі ўезду пераможцы: аркі Ціта (81), Септымія Севера (203), Канстанціна (315). Накшталт іх пабудаваны аркі ў Парыжы на пл. Карузель (1806, арх. Ш.​Персье і П.​Фантэн) і пл. Шарля дэ Голя (1837, арх. Ж.​Ф.​Шальгрэн). У Расіі аркі трыумфальныя будавалі ў гонар ваен. перамог (Трыумфальныя вароты ў Маскве, 1834, В.​Бавэ; Неўскія трыумфальныя вароты ў С.-Пецярбургу, 1833, арх. В.​Стасаў).

т. 1, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́рка

(іт. arco, ад лац. arcus = дуга)

1) перакрыцце ў форме дугі паміж дзвюма апорамі збудавання (напр. а. моста);

2) збудаванне ў выглядзе варот з дугападобным перакрыццем (напр. трыумфальная а.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трыумфальныя вароты, гл. Арка трыумфальная

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Éhrenpforte f -, -n трыумфа́льная а́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Triúmphbogen m -s, - і -bögen трыумфа́льная а́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)