отча́иваться несов.

1. тра́ціць надзе́ю, адча́йвацца;

2. (решаться) разг. адча́йвацца, адва́жвацца, асме́львацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

despond

[dɪˈspɑ:nd]

v.

па́даць ду́хам, тра́ціць надзе́ю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rozpaczać

незак. траціць надзею; упадаць у роспач (адчай)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verzágen vi сумава́ць, журы́цца; тра́ціць надзе́ю, адча́йвацца, па́даць ду́хам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nadir [ˈneɪdɪə] n.

1. astron. надзі́р

2. fml са́мы ні́зкі ўзро́вень, кра́йні заняпа́д; кра́йняя дэпрэ́сія

♦

be at the nadir of one’s hope тра́ціць усяля́кую надзе́ю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

губля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

Г. пальчаткі.

2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

Г. надзею.

Г. слых.

3. Марна траціць што-н.

Дарэмна г. час.

4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

Г. сцежку.

|| зак. згубі́ць, згублю́, згу́біш, згу́біць; згу́блены.

Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

despair

[dɪˈsper]

1.

n.

адча́й -ю m., кра́йняя безнадзе́йнасьць, ро́спач f.

2.

v.i.

тра́ціць надзе́ю, ня мець надзе́і

The doctors despaired of saving the sick man’s life — Ле́кары стра́цілі надзе́ю, што ўрату́юць хво́рага

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спадзявацца, чакаць, пакладацца, разлічваць, здавацца □ ускладваць надзею, пакладаць надзею, мець надзею, жыць надзеяй, насіць надзею, расціць надзею, не траціць надзеі, не кідаць надзеі, цешыць сябе ілюзіяй, жыць думкай, песціць думку, гадаваць думку, рабіць стаўку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адча́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Паддавацца адчаю, траціць надзею, падаць духам. [Багуцкі:] — А вы не адчайвайцеся, пан шэф. У вас такія заваёвы! Лынькоў. [Усевалад:] — Не, я не адчайваюся, ты ж бачыш. Толькі неяк крыўдна трохі — чаму такая несправядлівасць? Мне здаецца, будучыня — гэта перш за ўсё хараство. Скрыган.

2. Рашацца, адважвацца на што‑н. смелае, рызыкоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verzwéifeln vi (h, s) (an D) тра́ціць надзе́ю (на што-н.), быць у ро́спачы [адча́і] (ад чаго-н.); глыбо́ка расчаро́ўвацца (у кім-н., чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)