Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
арыфметы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арыфметыкі. Арыфметычная прагрэсія. Арыфметычны разлік. Арыфметычнае дзеянне. Сярэдні арыфметычны (лік). Сярэдняя арыфметычная (велічыня).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўтара́, м. і н.іпаўтары́, ж., ліч.
Лік, колькасць чаго-н., роўная адзінцы з палавінай.
Паўтара года.
Паўтары шклянкі.
Паўтара вядра.
Паўтара сутак.
|| прым.паўтара́чны, -ая, -ае (разм.).
П. ложак (па шырыні сярэдні паміж двухспальным і аднаспальным).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
average
[ˈævərɪdʒ]1.
n.
сярэ́дняя велічыня́; сярэ́дняе n.
below average — ніжэ́й за сярэ́дняе
on an average — у сярэ́днім
2.
adj.
1) сярэ́дні
2) звыча́йны, нарма́льны, сярэ́дні
average intelligence — сярэ́дні інтэле́кт
average height — сярэ́дні рост
3.
v.t.
1) выво́дзіць сярэ́днілік
2) дасяга́ць у сярэ́днім
We averaged sixty miles an hour — Мы е́халі ў сярэ́днім 60 мі́ляў на гадзі́ну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БО́ЗЕ—ЭЙНШТЭ́ЙНА РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
функцыя размеркавання на ўзроўнях энергіі тоесных часціц з нулявым ці цэлалікавым спінам (базонаў) пры ўмове, што ўзаемадзеянне паміж часціцамі можна не ўлічваць. Вызначае ўласцівасці ідэальнага квантавага газу, які падпарадкоўваецца Бозе — Эйнштэйна статыстыцы.
Паводле Бозе-Эйнштэйна размеркавання ni = [exp((εi-μ)/kT)−1]−1, дзе ni — сярэднілік часціц у стане з энергіяй εi, i — набор квантавых лікаў, якія характарызуюць стан часціцы, μ — хім. патэнцыял, k — Больцмана пастаянная, T — абс.т-ра. Бозе—Эйнштэйна размеркаванне выкарыстоўваецца пры разліках тэрмадынамічных характарыстык эл.-магн. выпрамянення і кандэнсаваных асяроддзяў пры нізкіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ.mẽdžias ’лес’, лат.mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел.ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ.kūdra ’ставок’, лат.kūdra ’торф’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПІФАГАРЭІ́ЗМ,
філасофская плынь у ант. філасофіі 6—4 ст. да н.э., якая прызнавала лік як формаўтваральны прынцып усяго існага. Паўплывала на погляды Платона і неаплатанізм. Умоўна вылучаюць ранні П. (апошняя трэць 6—1-я пал. 5 ст. да н.э.), сярэдні П. (сярэдзіна — 2-я пал. 5 ст. да н.э.) і позні П. (1-я пал. 4 ст. да н.э.). Ранні П. звязваюць з арганізаваным Піфагорам у г. Кратоне піфагарэйскім «агульным таварыствам» (саюзам — навук,філас. згуртаваннем аднадумцаў (Парменікс, Перкопс, Алкмеон, Гіпас і інш.). Ранні П. зрабіў значны ўклад у распрацоўку прыродазнаўчанавуковых, матэматычных ведаў і пераадоленне міфалагічных поглядаў на Сусвет. У філас. плане ён зыходзіў з уяўлення аб ліку як «самым мудрым» і пануючым над усімі рэчамі. Быў выпрацаваны цэласны комплекс маральных норм, прынцыпаў узаемаадносін людзей у суполках. Піфагарэйцы распрацоўвалі тэорыю музыкі, праблемы матэматыкі і астраноміі, выводзілі сістэму ведаў пра свет як сукупнасць разгорнутых лікавых вызначэнняў (1 — абсалютнае, 2 — яго неаформленае, патэнцыяльнае раздзяленне, 3 — абстрактная і 4 — канкрэтная аформленасць абсалютнага і г.д.). У іерархіі каштоўнасцей на 1-е месца пастаўлена прыгожае і добрапрыстойнае; потым ішло выгаднае і карыснае, прыемнае. На рубяжы 6—5 ст. да н.э. адбыліся антыпіфагарэйскія паўстанні, а ў сярэдзіне 5 ст. да н.э. Італійскі цэнтр П. разгромлены, яго прыхільнікі перасяліліся ў Тарэнт, Фівы, Фліунт і інш.Сярэдні П. звязаны з імёнамі Філалая (ведаў геаметрыю, астраномію, музыку, пакінуў шмат вынаходстваў), Эўрыта, батаніка Менестара, матэматыка Феадора, касмолагаў Экфанта і Гікета, скульптараў Паліклета і Гіпадама з Мілета У познім П. навук. веды канчаткова аддзяляліся ад філасофіі. Найб. вядомы яго прадстаўнік Архіт Тарэнцкі, матэматык і механік. У 4 ст. да н.э. П. як самастойная філас. плынь перастаў існаваць, але яго ідэі працягвалі ўплываць на грамадскую думку і светапогляд многіх мысліцеляў. У 1—3 ст.н.э. ідэі П. адрадзіліся ў выглядзе неапіфагарэізму.
Літ.:
Лосев А.Ф. История античной эстетики (ранняя классика). М., 1963;
Фрагменты ранних греческих философов. Ч. 1. М., 1989;
Чанышев А.Н. Курс лекций по древней и средневековой философии. М., 1991.