Сцяка́ць ’паступова выцякаць’ (Ласт., Бяльк.), ’пазбаўляцца вадкасці’, ’праходзіць, адыходзіць’ (Ян.), ’зыходзіць (крывёю)’, ’падглядваць, шукаць’ (Нас.), ’выцякаць’, ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (маст., шчуч., Сл. ПЗБ), сце́каць ’выцякаць’ (ПСл), ’абхапіць’: як рука сцекае ’як рукой абхапіць’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’выцякаць’, ’марнець, слабець, млець’ (ТС), сцякці́ ’зарасці’ (Сцяшк. Сл.), сце́кці ’выцячы, зыйсці’ (Нас., ТС), ’ахапіць’ (ТС), сюды ж сцёклісты, сцёклы ’худы, тонкі’ (ТС), сце́кціся ’зрабіцца кволым, змарнець’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да сцячы, цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцячы́, сцяку́, сцячэ́ш, сцячэ́; сцячо́м, сцечаце́, сцяку́ць; сцёк, сцякла́, -ло́; сцячы́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра вадкасць: збегчы па нахіленай паверхні ўніз.

2. Знемагчы ад страты крыві.

Ранены сцёк крывёю.

|| незак. сцяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сцёк, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

áusbluten vi сцяка́ць крывёю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wykrwawiać się

незак. сцякаць крывёю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

broczyć się

незак. сцякаць (сплываць) крывёю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ociekać

незак. сплываць, сыходзіць, сцякаць;

ociekać krwią — сыходзіць (сцякаць) крывёю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр. дыял. розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск. rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв. razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл. *jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *jušiti (sę), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел. наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bleed [bli:d] v.

1. крыва́віць, сцяка́ць крывёю; праліва́ць кроў (у бітве);

bleed to death паме́рці ад стра́ты крыві́

2.infml вымага́ць гро́шы. His ex-wife is bleeding him for every penny he has. Яго былая жонка вымантачвае ў яго кожную капейку.

3. паво́лі спуска́ць ваду́; выпуска́ць паве́тра

4. абліва́цца крывёю, перажыва́ць, шкадава́ць;

My heart is bleeding for him. Маё сэрца абліваецца крывёю за яго.

♦

bleed smb. dry спусто́шваць, выка́чваць усе́ гро́шы з каго́-н., абіра́ць каго́-н. да ні́ткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кроў ж. Blut n -(e)s;

прылі́ў крыві́ Blútandrang m -(e)s;

адлі́ў крыві́ Blútleere f -;

кансервава́ная кроў мед. Blútkonserven [-vən] pl;

вялі́кая стра́та крыві́ hóher Blútverlust;

узя́ць кроў мед. éine Blútprobe néhmen*;

сцяка́ць крывёю verblúten vi;

пуска́ць кроў zur Áder lássen*;

во́чы, налі́тыя крывёю blútunterlaufene Áugen;

◊

збіць каго-н да крыві́ j-n blútig schlágen*;

гэ́та ў яго́ ў крыві́ das liegt [steckt, sitzt] ihm im Blut;

кроў з малако́м (пра добры выгляд) wie Milch und Blut, wie das blühende Lében;

сэ́рца крывёю абліва́ецца разм. da blútet éinem das Herz;

увайсці́ ў плоць і кроў in Fleisch und Blut übergehen*;

псава́ць каму-н. кроў разм. j-m die Láune verdérben*;

кроў уда́рыла яму́ ў галаву́ das Blut schoss ihm in den Kopf;

кроў сты́(г)не (ад жа́ху) das Blut stockt [erstárrt] in den Ádern;

у ім кроў кіпі́ць ihm kocht das Blut in den Ádern;

кроў з но́су kóste es, was es wólle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)