схіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да схіліцца.
2. Зал. да схіляць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схілі́цца, схілю́ся, схі́лішся, схі́ліцца; зак.
1. Нагнуцца, нахіліцца над кім-, чым-н.
С. над калыскай дзіцяці.
Вярба схілілася над возерам.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуць да якіх-н. межаў (часавых або прасторавых).
Дзень схіліўся к вечару.
3. перан. Згадзіўшыся з чым-н., абдумаўшы што-н., зрабіць адпаведны вывад.
С. на бок калектыву.
|| незак. схіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. схіле́нне, -я, н.
4. перан. Пакарыцца каму-, чаму-н.; падпарадкавацца каму-, чаму-н.
Не с. перад ворагам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
здаро́ваць
‘вітаць каго-небудзь, што-небудзь, схіляцца да каго-небудзь, чаго-небудзь (здароваць каго-небудзь, што-небудзь)’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
здаро́ваю |
здаро́ваем |
| 2-я ас. |
здаро́ваеш |
здаро́ваеце |
| 3-я ас. |
здаро́вае |
здаро́ваюць |
| Прошлы час |
| м. |
здаро́ваў |
здаро́валі |
| ж. |
здаро́вала |
| н. |
здаро́вала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
здаро́вай |
здаро́вайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
здаро́ваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
tendíeren vi схіля́цца (да чаго-н.), мець наме́р [тэндэ́нцыю]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ні́кнуць, -ну, -неш, -не; нік, ні́кла; -ні; незак.
1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.
Нікнуць лозы да зямлі.
2. перан. Вянуць.
Нікне трава ад спёкі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.
Нікне памяць.
4. перан. Знікаць.
Нікнуць агні ў змроку.
|| зак. пані́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гну́цца, гну́ся, гне́шся, гне́цца; гнёмся, гняце́ся, гну́цца; гніся; незак.
1. Прымаць дугападобную, выгнутую форму; схіляцца.
Дрэвы г. да зямлі.
Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.
2. Рабіцца няроўным; згінацца.
Ліст жалеза добра гнецца.
3. перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.
Г. перад панам.
|| зак. пагну́цца, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца і сагну́цца, -гну́ся, -гне́шся, -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца; -гніся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
przychylać się
незак.
1. нахіляцца; згінацца;
2. згаджацца; схіляцца;
przychylać się do — czyjego
zdania — згаджацца з чыёй думкай; схіляцца да чыёй думкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
На́ўзні́ч ’наўзнак’ (ТСБМ, Растарг.), рус. навзник, навзничь ’тс’. Да ні́каць, ні́кнуць ’схіляцца’, ніц тварам уніз’, ’адваротны бок тканіны’, нічма́ ’ніц’, славен. vnic ’наадварот, наўзнак’, гл. Фасмер, 3, 34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grawitować
незак.
1. фіз. прыцягвацца, мець цягу;
2. кніжн. схіляцца;
grawitować ku czemu —
(w stronę czego, w kierunku czego) — схіляцца да чаго (у бок чаго)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
przechylać się
незак.
1. перагінацца, перахіляцца, нагінацца; перавешвацца;
przechylać się przez poręcz — перавешвацца праз поручні;
2. схіляцца;
przechylać się ku — czyjemu
zdaniu — схіляцца да чыйго погляду
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)