2. Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік складваецца столькіразоў, колькі паказвае другі лік.
Табліца множання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
tylekroć
столькіразоў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
tylokrotnie
столькіразоў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
tylokrotny
які столькіразоў паўтараецца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
...кратны, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: такі, што паўтараецца столькіразоў, большы ў столькіразоў, колькі паказвае першая частка, напрыклад: аднакратны, мнагакратны, пяцікратны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапарцыяна́льнасць, -і, ж.
1.гл. прапарцыянальны.
2. У матэматыцы: залежнасць паміж велічынямі, пры якой павелічэнне адной з іх цягне за сабой змяненне другой у столькі ж разоў.
Прамая п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая павялічваецца). Адваротная п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая памяншаецца).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЕРЫЯДЫ́ЧНЫ ДРОБ,
бясконцы дзесятковы дроб, у якім, пачынаючы з некаторага месца, перыядычна паўтараецца пэўная група лічбаў (перыяд). Перыяд запісваюць у дужках, напр., замест 5,6666... пішуць 5,(6) і чытаюць «5 цэлых і 6 у перыядзе».
Дроб наз. чыстым, калі перыяд пачынаецца адразу пасля дзесятковай коскі, і змешаным, калі паміж коскай і перыядам ёсць інш. лічбы. Напр., 8,(3) — чысты П.д., а 2,3(41) — змешаны. Усякі П.д. — рацыянальны лік. Усякі рацыянальны лік пераўтвараецца у канечны дзесятковы дроб ці бясконцы П.д. Кожны П.д. можна пераўтварыць у звычайны дроб, дзе лічнік — рознасць паміж лікам, які стаіць паміж коскай і другім паўтарэннем перыяду, і лікам паміж коскай і перыядам; назоўнік мае лічбу 9 столькіразоў, колькі лічбаў у перыядзе, і справа ад яе дапісваецца столькі нулёў, колькі лічбаў стаіць паміж коскай і перыядам. Напр., 0,(45) = 45/99 = 5/11; 0,58(3) = (583 − 58)/900 = 525/900 = 7/12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мно́жанне, ‑я, н.
Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, сутнасць якога заключаецца ў тым, што адзін лік павялічваецца ў столькіразоў, колькі адзінак у другім ліку. Знак множання. Табліца множання. Паслядоўнае множанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапарцыяна́льны
(лац. proportionalis)
1) які мае правільныя прапорцыі, суразмерны з чым-н.;
2) які з павелічэннем ці памяншэннем адной велічыні павялічваецца ці памяншаецца ў столькі ж разоў (напр. п-ая залежнасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЛАЎРО́Т,
1) самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну, пянькі і воўны ў хатніх умовах. Прыйшоў на змену верацяну. Вынайдзены каля 1530 Юргенсам у Германіі. На Беларусі К. з’явіліся ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сял. побыце выкарыстоўваецца з сярэдзіны 19 ст. Вядомы 2 тыпы К. — стаяк (больш характэрны для зах. раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсх. і паўн.-ўсх. раёнах).
2) Найпрасцейшае грузападымальнае прыстасаванне — вярчальны барабан (вал) з ручкай, на які намотваецца канат (ланцуг, вяроўка) з грузам на свабодным канцы. Бываюць дыферэнцыяльныя К. са ступеньчатым барабанам. Намаганне, якое прыкладаецца да ручкі пры вярчэнні К., у столькіразоў меншае за сілу цяжару грузу, у колькі разоў плячо ручкі большае за радыус барабана.
3) Прыстасаванне для вярчэння ўручную свердлаў, адвёртак і інш. інструментаў пры свідраванні адтулін, закручванні шруб, гаек і інш. Бывае К. з трашчоткай, якая можа ўключацца на правае і левае вярчэнне; выкарыстоўваецца ў выпадках, калі поўны абарот ручкі немагчымы.
Калаўрот: а — грузападымальнае прыстасаванне (1 — барабан радыусам r, 2 — рукаятка з плячом R, Q — сіла цяжару грузу, P — намаганне); б — прыстасаванне для вярчэння (1 — націскная галоўка, 2 — каленчаты стрыжань, 3 — ручка, 4 — кольца-пераключальнік, 5 — храпавы механізм, 6 — патрон).