1.займ. і прысл.указальнае. Абазначае іменна такую колькасць чаго‑н.; названая, вызначаная колькасць. — Блакіціна нябесная! — крычыць Шарэйка. — Колькі неба над лугам, столькі і лугу!.. Што значыць волявольная — калгас!Брыль.І хто гэта выдумаў столькі анкет?Панчанка./узнач.наз.сто́лькі, ‑іх. Зноў столькіх прыйшлося ўгаворваць, упрошваць, дакараць — нібы гэта грэбля не ўсім, а яму [Міканору] аднаму трэба.Мележ./ Як суадноснае слова ў галоўным сказе. На вазе не цягнула столькі, колькі на бязмене.Лобан.
2.займ. і прысл.азначальнае. Абазначае такую вялікую колькасць чаго‑н.; так многа, так доўга. [Петракоў:] Мы заўладалі чыгункай на працягу 10 кіламетраў. Столькі крыві нам каштавала...Кучар.— Дзе ты столькі забавіўся? — папракнула здзіўлена маці.Пальчэўскі./ Як суадноснае слова ў галоўным сказе. Усю зіму возяць .. [на Нёман] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг.Колас.
3.прысл.мерыіступені. У такой ступені, настолькі, так. Столькі .. [Таццяна] перахварэла з-за яго, столькі перажыла!.. Часам і сама яна цвёрда верыла, што Віця — яе сын.Шамякін.Уперадзе таксама ішла машына, пылу давала столькі, што дарогі не відно было.Кулакоўскі./ Як суадноснае слова ў галоўным сказе. Ён столькіж паважаў яе, колькі любіў.
•••
Не столькі..., колькі... — не так..., як...
Столькі і столькі — ужываецца замест паўтарэння колькасці, разавасці, цаны.
Столькі..., колькі і... — як..., так і...
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tyleż
столькіж
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
many1[ˈmeni]n.
1. мно́ства; мно́гія;
a good/great many вялі́кае мно́ства; ве́льмі шмат
2. : the many бо́льшасць (людзей), ма́сы, наро́д
♦
as many asсто́лькіж
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ébensoadv
1) такса́ма
2) такі́ са́мы; такі́ж, така́я ж, тако́е ж, такі́я ж;
~ vielсто́лькіж, гэту́лькі ж;
~ wénig такса́ма не; такса́ма ма́ла;
ich kann dir ~ wénig hélfen я такса́ма не магу́ табе́ дапамагчы́ (як і іншыя)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АКІЯ́Н,
у грэчаскай міфалогіі бажаство аднайменнай ракі, якая абмывае зямлю; на крайнім захадзе абмывае мяжу паміж светам жыцця і смерці. Сын Урана і Геі, брат і муж Тэфіды, з якой ён нарадзіў 3 тыс. дачок (акіянід) і столькіж сыноў — рачных патокаў. Акіян вядомы міралюбствам і дабрынёй, ён не ўдзельнічаў у бітве тытанаў супраць Зеўса, таму захаваў сваю ўладу і давер алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прапарцыяна́льны
(лац. proportionalis)
1) які мае правільныя прапорцыі, суразмерны з чым-н.;
2) які з павелічэннем ці памяншэннем адной велічыні павялічваецца ці памяншаецца ў столькіж разоў (напр. п-ая залежнасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МОЛЬ,
адзінка колькасці рэчыва; адна з сямі асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькіж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу 12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙1023 моль−1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ДКА Ганна (каля 1872, в. Спудзвілы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — ?),
бел.нар. спявачка. Вызначалася цудоўным голасам і фенаменальнай памяццю. У 1892 М.Федароўскі запісаў ад яе больш за 200 бел.нар. песень, а яго памагаты І.Трачык амаль столькіж мелодый. Запісаныя творы змешчаны ў працы Федароўскага «Люд беларускі» (т. 5—6, 1958—60).
Літ.:
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 26, 183, 185—186.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДА ВІ́ЛЬНІ Е́ДУЦЬ»,
бел.нар. гульня. Гуляюць 3—8 хлопчыкаў. На пляцоўцы чэрцяць круг дыяметрам 4—7 м, у цэнтры ставяць «Вільню» (завостраная палка). Першы гулец злёгку ўтыкае ў зямлю на рысцы круга калок (даўж. 15—20 см) і б’е па ім шляжкай (палка-бразготка). На колькі калок увойдзе ў зямлю, на столькі гулец перамяшчае яго да «Вільні». Калі ж прамахнецца, шляжка перадаецца іншаму. Гульня працягваецца, пакуль усе калкі не стануць ушчыльную да «Вільні». Прайграе той, хто прыехаў у «Вільню» апошнім.