Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́рбіс, -а, мн. -ы, -аў, м.
Буйное млекакормячае сямейства кашэчых, снежныбарс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
і́рбіс, ‑а, м.
Тое, што і барс; снежныбарс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́рбіс
(манг. irbis)
снежныбарс; водзіцца ў гарах Цэнтр. Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
І́РБІС,
снежныбарс (Uncia uncia), драпежнае млекакормячае сям. каціных. Пашыраны ў высакагор’ях Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Летам жыве каля лініі снягоў на выш. да 5500 м, зімой у поясе хвойных лясоў, ніжэй за 1800 м.
Даўж. цела да 130 см, хваста да 105 см, Maca да 40 кг. Колер дымчата-шэры, амаль белы, з кольцападобнымі цёмнымі плямамі. У вывадку да 5, звычайна 2—3 кацяняці. Асн. корм — капытныя жывёлы. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАТКА́ЛЬСКІ ЗАПАВЕ́ДНІКгорна-лясны.
У зах. адгор’ях Чаткальскага хрыбта (Туркменістан). Засн. ў 1947 для аховы прыродных комплексаў горных лясоў і лугоў Зах. Цянь-Шаня. Пл. 35,8 тыс.га. Рэльеф горны (выш. да 4000 м). Клімат рэзка кантынент., з вял. амплітудамі ваганняў тэмператур. У расліннасці 3 паясы: разнатраўнага сухога стэпу туранскага тыпу, дрэвава-кустовага і высакагорнага стэпу. Больш за 600 відаў травяністых і 40 відаў дрэвавых і кустовых раслін. У фауне — цэнтральнаазіяцкі горны казёл, казуля, дзік, сурок Мензбіра (эндэмік), рэліктавы суслік, дзікабраз, белакіпцюрны мядзведзь, воўк, барсук, каменная куніца і інш., трапляецца снежныбарс. Сярод птушак пашыраны цемнабрухі улар, кеклік, белагаловы сіп, чорны грыф, барадач; трапляецца чорны каршун, пустальга, арол-карлік. У 1965 на берагах р. Тэрэксай выяўлены стараж. наскальныя малюнкі (петрогліфы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЫ́К-КУ́ЛЬСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК У Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан, ва ўсх.ч. Цянь-Шаня. Засн. ў 1948 (у сучасных межах з 1976) для аховы месцаў гнездавання і зімовак вадаплаўных і водна-балотных птушак. Пл. больш за 17 тыс.га, з іх 15 тыс.га прыпадае на акваторыю воз. Ісык-Куль (у т. л. водна-балотныя ўгоддзі міжнар. значэння). Запаведнік складаецца з 9 адасобленых участкаў вакол возера. На ўвільготненых месцах звычайныя густыя зараснікі абляпіхі, талу, тамарыску, барбарысу і карагачу, падводныя лугі харавых водарасцей. У фауне стэпавы тхор, ласка, барсук і інш., акліматызавана андатра, у гарах — марал, горны казёл, трапляецца снежныбарс, з птушак — фазан, арлан-белахвост, белая чапля, чырвананосы нырэц, лысуха, лебедзь-шыпун. Запаведнік уключаны ў праграму «Чалавек і біясфера».
...ІТ (ЫТ) (грэч. itis), суфікс, які выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў — назваў запаленчых захворванняў або працэсаў, напр., артрыт, гідрадэніт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАРУ́М (цюрк. чорныя каменныя горы),
горная сістэма ў Цэнтр. Азіі, Індыі (штат Джаму і Кашмір) і Кітаі. Адна з самых высокіх у свеце. Размешчана паміж Памірам і Куньлунем на Пн, Гімалаямі і Гандысышанем на Пд. Даўж. каля 800 км. Шыр. ад 150 да 250 км. Сярэдняя выш. каля 6000 м, найвыш. 8611 м (г. Чагары). Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў. Сфарміравана альпійскай складкавасцю. Рэльеф высакагорны, альпійскі, са скалістымі грабянямі, стромкімі схіламі, шматлікімі асыпкамі. Восевая зона складзена з гнейсаў, крышт. сланцаў, мармуру, гранітаў і інш., паўн.-ўсх. частка — з гліністых і вапняковых парод палеазою і мезазою, прарваных інтрузіямі, паўд.зах. частка — з метамарфізаваных вулканагенна-асадкавых утварэнняў. Радовішчы серы, праяўленні берылію, малібдэну, золата і інш.Пл. зледзянення 16,3 тыс.км²; буйныя дэндрытавыя ледавікі — Сіячэн (даўж. 75 км), Балтара, Рымо. К. — водападзел паміж бас. рэк Інд і Тарым. Клімат рэзка кантынентальны, суровы. Ападкаў ад 100 да 500 мм за год. На паўн. схілах халодныя пустыні і сухія стэпы, на паўд. (пад уздзеяннем мусонаў) — стэпы, лугі. На выш. 3000—3500 м лясы з хвоі, гімалайскага кедра; па далінах рэк — галерэйныя лясы з вярбы і таполі. Найб. спецыфічныя жывёлы: дзікі, як, антылопа-аронга, антылопа-ада, дзікія аслы, снежныбарс і інш. Да выш. 4000 м вырошчваюць ячмень, гарох, люцэрну, у ніжняй ч. — вінаграднікі, сады.