Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СКЛОН,
граматычная словазмяняльная катэгорыя іменных часцін мовы, якая служыць для сінтакс. адносін з інш. словамі ў складзе словазлучэнняў ці сказаў. У бел. мове 6 склонаў: назоўны (прамы), родны, давальны, вінавальны, творны, месны (ускосныя). Сустракаецца ўстарэлая клічная форма.
Кожнай склонавай форме ўласціва пэўнае грам. значэнне. Напр., формай назоўнага склону выражаецца значэнне суб’екта дзеяння («прыйшлі вясна»), формамі ўскосных — аб’екта дзеяння («будаўніцтва школы», «падарунак дзецям»), прыналежнасці («хата рыбака»), якаснай ацэнкі («дзяўчына з гонарам»), сродку ці спосабу дзеяння («жніво камбайнам»), месца («працаваць у лесе»), часу («адпачыць пасля працы») і інш.
Найб. семантычна ёмкія і прадуктыўныя ва ўжыванні родны, вінавальны, творны і месны С Назоўны і давальны больш абмежаваныя па значэннях і канструктыўна. С. прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў залежыць ад С. назоўніка і самастойнага значэння не мае.
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
склонм.грам. Kásus m -, -, Fall m -s, Fälle;
кірава́ць склонамéinen Kásus regíeren;
назо́ўны склон Nóminativ [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
ро́дны склон Génitiv [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
дава́льны склон Dátiv [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
вінава́льны склонÁkkusativ [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
ме́сны склон Lókativ [-ti:f] m -s, -e [-ti:və];
ужыва́нне склонаў Kásusgebrauch m -(e)s;
уско́сны склонábhängiger Kásus
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Склон1грам. ‘склон’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Стан.). Утварэнне на ўласнай глебе ад запазычаных граматычных тэрмінаў склане́нне (гл.), скланя́ць, параўн. рус.склоне́ние, склоня́ть. Крукоўскі (Уплыў, 42) лічыць беларускае слова запазычаннем з рускай мовы.
Склон2 ‘схіл’ (Гарэц., Ласт., Сл. ПЗБ, Др.-Падб., Яшк.), ‘нахіл’ (ТС). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус.склон ‘схіл’, аднак у народнай мове можа быць самастойным утварэннем, параўн. кланіць (гл.) і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дава́льны: д. склонграм. да́тельный паде́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вінава́льны: в. склонграм. вини́тельный паде́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
назо́ўны: н. склонграм. имени́тельный паде́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тво́рны: т. склонграм. твори́тельный паде́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)